RU BE

Шарый Валерый Пятровіч

Шарый Валерый Пятровіч - беларускі алімпійскі чэмпіён, спартсмен, цяжкаатлет

2 студзеня 1947г

Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, Чэрвень

Алімпійскі чэмпіён, Спартсмен, Цяжкаатлет

Руск. Шарий Валерий Петрович

Беларускі спартсмен (цяжкая атлетыка), трэнер; заслужаны майстар спорту СССР (1975). Выступаў у сярэдняй і ў першай паўцяжкай вагавых катэгорыях. Устанавіў 13 рэкордаў свету, 15 рэкордаў СССР (1971—79).

Спартыўная кар’ера

Чэмпіён XXI Алімпійскіх гульняў (1976, г. Манрэаль, Канада), свету (1975, Масква; 1976, Манрэаль), Еўропы (1975, Масква; 1976, Берлін). Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1980, Бялград), бронзавы прызёр (1979, Сафія).

Чэмпіён VI і VII Спартакіяд народаў СССР (1975, Вільнюс; 1979, Ленінград). Пераможца першынства СССР сярод моладзі (1967, Талін), чэмпіён СССР (1971—79). Уладальнік Кубка СССР (1978, 1979). Пераможца міжнародных турніраў: «Кубак Балтыкі» (1969, 1972, 1978), «Кубак Дружбы» (1979).

Чэмпіён Еўропы сярод ветэранаў (1994, г. Шробенгаўзен, Германія).

Трэнерская кар’ера

У 1980—82 і 1988—91 старшы трэнер БВА па цяжкай атлетыцы. У 1982—87 трэнер у складзе групы савецкіх войск у Германіі. У 1994—2001 трэнер нацыянальнай зборнай каманды Беларусі па цяжкай атлетыцы, з 2001 трэнер Мінскай абласной школы вышэйшага спартыўнага майстэрства.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(