Беларускі літаратуразнавец, літаратурны крытык, пісьменнік, краязнавец.
Біяграфія
Нарадзіўся 10 верасня 1953 года ў вёсцы Беражное Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў 1975 годзе. Працаваў дырэктарам школы, метадыстам абласнога Інстытута ўдасканалення настаўнікаў.
З 1978 года ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны. Закончыў аспірантуру, абараніў кандыдацкую (1982) і доктарскую (1994) дысертацыі па гісторыі і тэорыі балады і славянскіх паэтычных узаемасувязях. З 1983 года — загадчык кафедры беларускай літаратуры. У 1995 атрымаў вучонае званне прафесара, у гэтым жа годзе абраны членам-карэспандэнтам Міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі.
Навуковая і творчая дзейнасць
Мае больш 200 навуковых прац, з якіх звыш 20 манаграфій і калектыўных зборнікаў, 4 метадычныя дапаможнікі, 1 вучэбны дапаможнік з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Дваццаць пяць гадоў з'яўляецца галоўным рэдактарам навуковага зборніка «Беларуская літаратура». Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным ўдзеле падрыхтаваны цыкл кніг, прысвечаных культуры Мазыра, Светлагорска, Рэчыцы (апошнія — да Рэспубліканскага свята «Дажынкі»). Звыш 25 гадоў узначальвае навукова-педагагічную школу «Рэгіянальны, агульнанацыянальны і агульначалавечы ўзроўні ў літаратуры і фальклоры: духоўная спадчына беларусаў у сусветным кантэксце».
За перыяд 2000—2008 гг. пад кіраўніцтвам Штэйнера былі падрыхтаваны і абаранілі кандыдацкія дысертацыі 8 аспірантаў. Навуковыя работы яго аспірантаў Ю. Я. Сальнікавай. (2000) і М. М. Воінавай-Страха (2007) былі прызнаны лепшымі навуковымі даследаваннямі маладых вучоных рэспублікі па гуманітарных дысцыплінах і атрымалі прэмію Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Яны ж былі ўдастоены званняў лаўрэатаў рэспубліканскага конкурса студэнцкіх і аспіранцкіх навуковых работ.
З'яўляецца членам рэдакцыйных калегій газеты творчай інтэлігенцыі Беларусі «Літаратура і Мастацтва» і 5 навуковых часопісаў, тры з якіх — рэспубліканскія. З'яўляецца членам 2-х спецыялізаваных саветаў па абаронах доктарскіх дысертацый, рэгулярна выступае ў якасці афіцыйнага апанента на абаронах кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый.
2 верасня 2011 года дэбютаваў ў якасці пісьменніка, пад псеўданімам Іван Прылуцкі (па прозвішчы старажытнага шляхецкага роду Прылуцкіх да якога ён належыць). Прэзентаваў сваю кнігу «Мудрости зачало и конецъ…: драма» (Мн., 2011).
Прызнанне
- узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1999)
- распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь атрымаў прэмію за асабісты ўклад у развіццё здольнасцей таленавітай моладзі (2003)
- «Выдатнік адукацыі» (2003)
- цыкл навуковых работ «Беларуская літаратура ў славянскім і сусветным кантэксце», падрыхтаваны ім на працягу 2002—2007 гг., быў прызнаны лепшым даследаваннем у галіне гуманітарных навук і адзначаны Прэміяй Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2007)
Манаграфіі і асобныя выданні
- Штэйнер І. Ф. Беларуская балада. Вытокі жанра і паэтычная структура. — Мн.: Навука і тэхніка, 1989. −142 с.
- Штэйнер І. Ф. Варожаць балады вякоў: Беларуская балада і славянскія традыцыі. — Мн.: Навука і тэхніка. 1993. — 240 с.
- Штэйнер І. Ф., Новак В. С. Таямніцы замоўнага слова. — Гомель,:БНТІ 1997. — 320 с.
- «Душа прычаліцца крылом да неба…». — Гомель, 1999. — 140 с.
- Штэйнер І. Ф., Новак В. С. Роднае: Фальклорна-этнаграфічная і літаратурная спадчына Гомельскага раёна. Мазыр: «Белы вецер», 2000. — 275 с.
- Штэйнер І. Ф., Новак В. С. Фальклорна-этнаграфічная і літаратурная спадчына Рэчыцкага раёна. Мн.: ЛМФ"Неман", 2002. — 334 с.
- Штэйнер І. Ф. Шматмоўная літаратура Беларусі ХІХ стагоддзя. — Мінск: «Беларуская навука», 2002. — 172 с.
- Штэйнер І. Ф. Deja vu, або Успамін пра будучыню. — Мінск: ЛМФ «Нёман», 2003. — 144 с.
- Штэйнер І. Ф. Сусвет, убачаны здалёк. — Гомель: УА «ГДУ імя Ф.Скарыны», 2003. — 114 с.
- Штэйнер І. Ф., Новак В. С. Вяселле на Гомельшчыне: Фальклорна-этнаграфічны зборнік. Мн.: ЛМФ"Неман", 2003—472 с.
- Штэйнер І. Ф., Новак В. С. Народная міфалогія Гомельшчыны. Мн.: ЛМФ"Неман", 2003—320 с.
- Штэйнер І. Ф., Новак В. С. Вечнае: Фальклорна-этнаграфічная спадчына Веткаўскага раёна. Гомель: УА «ГДУ імя Ф.Скарыны», 2003. — 362 с.
- Штэйнер І. Ф. Балада: генезіс, эвалюцыя, перспектывы жанру. Вучэбны дапаможнік. — Мн.: ЛМФ «Неман», 2003. — 124 с.
- Штэйнер І. Ф. Польскамоўная літаратура Беларусі ХІХ стагоддзя. Вучэбны дапаможнік. — Гомель: УА «ГДУ імя Ф.Скарыны», 2004. — 183 с.
- Штэйнер І. Ф. Русалка-спакусніца. Анталогія усходнеславянскай балады. — Гомель: УА "ГДУ імя Ф.Скарыны, 2004. — 250 с.
- Універсітэт літаратурны / Укладальнікі І. Ф. Штэйнер, І. А. Бароўская. — Гомель: УА «ГДУ імя .Скарыны», 2005. — 345 c.
- Спрадвечнае: фальклорны зборнік ліквідаваных у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС населеных пунктаў / Штэйнер І. Ф., Новак В. С. — Гомель: УА «ГДУ імя Ф.Скарыны», 2005.
- Мазыр-850 год: У 3 т. Т. 2. Мазыр літаратурны /І. Ф. Штэйнер, І. А. Бароўская і інш. Пад агул.рэд. І. Ф. Штэйнера. — Гомель: КВПУП «Сож», 2005. — 216 с.
- Штэйнер І. Ф. Deja vu bis: Зборнік эсэ. — ООО «ГП-ГРАНТ», 2006—181 с.
- Речица. Литературно-духовное наследие региона. В 2 т. Т. 1. Речицкая лирическая / И. Ф. Штейнер, С. И. Ханеня. — Гомель: КВПУП Сож, 2007.- 216 с.
- Речица. Литературно-духовное наследие региона. В 2 т. Т. 2. А прекрасней Речицы места не найти…/ И. Ф. Штейнер, И. А. Боровская, Н. Ф. Макарцов. — Гомель: КВПУП Сож, 2007. — 200 с.
- Гомельщина олимпийская. / сост И. Ф. Штейнер; авт. текста И. А. Боровская, С. В. Севдалев, В. Н. Старченко, С. И. Ханеня. — Минск: Лит. и Иск-во, 2007. — 160 с.: ил.
- Штэйнер І. Ф. Споведзь перад Богам і людзьмі: беларуская паэзія на стыку тысячагоддзяў. — Гомель: КВПУП «Сож», 2007. — 174 с.
- Штэйнер І. Ф. Super flumina Babylonis: біблейскія міфалагемы ў паэзіі Рыгора Барадуліна. — Мінск: Кнігазбор, 2008. — 76 с.
- Штэйнер І. Ф. «Свае руны мне не вышыць…»: спадчына Анатоля Сыса. — Мінск: Кнігазбор, 2008. — 40 с.
- Штэйнер І. Ф. «Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…»: паэзія У.Караткевіча і класічныя традыцыі. — Мінск: Кнігазбор, 2008. — 120 с.
- Штейнер И. Ф. Кому без человека нужно слово: перспективы литературы в III тысячелетии. — Минск: Книгосбор, 2008. — 60 с.
- Штэйнер І. Ф. De profundis clamavi: Смех і роспач у нацыянальнай мастацкай традыцыі. — Гомель: УА «ГДУ імя Ф.Скарыны», 2008. — 87 с.
- Штейнер И. Ф. Эманация плача-треноса в славянской художественной традиции // Мовазнаўства. Літаратуразнаўства. Фалькларыстыка: XVI Міжнародны з'езд славістаў (Охрыд, 2008): Даклады беларускай дэлегацыі / НАН Беларусі: Беларускі камітэт славістаў. — Мінск: Права і эканоміка, 2008. — 337 с. — С. 279—290.
- Штэйнер І. Ф. Ex promtu — ex propositо. — Гомель: «СОЖ», 2008. — 360 с.
- Штэйнер І. Ф. Дняпроўскія матывы / И. Ф. Штейнер. — Гомель: КВПУП Сож, 2009. — 368 с
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter