RU BE

Смалянчук Аляксандр Фёдаравіч

Смалянчук Аляксандр Фёдаравіч - беларускі гісторык, навуковец

23 мая 1959г

Гродзенская вобласць, Дзятлаўскі раён, Казлоўшчына

Гісторык, Навуковец

Руск. Смолянчук Александр Фёдорович

Беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар.

Біяграфія

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (1981), аспірантуру (завочна) Інстытута гісторыі НАН Беларусі, стажыраваўся ў Варшаўскім і Ягелонскім універсітэтах (Польшча).

Працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе, навуковым супрацоўнікам Рэспубліканскага музея гісторыі рэлігіі і Гродзенскага абласнога гістарычна-археалагічнага музея, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

У 2002 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Польскі грамадска-палітычны рух на беларускіх і літоўскіх землях у 1864—1917 гг.». Манаграфія «Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй…» перамагла ў конкурсе Беларускага гістарычнага таварыства на лепшую навуковую кнігу па гісторыі Беларусі за 2001—2002 гг.

З 2006 г. — прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільнюс). З 2007 г. — дырэктар Інстытута гістарычных даследаванняў (ЕГУ).

Асноўныя тэмы даследаванняў: гісторыя польскага руху ў Беларусі і Літве ў XIX — пачатку XX ст., гісторыя беларускага нацыянальнага руху, палітычная гісторыя Беларусі XIX—XX ст. і яе адлюстраванне ў памяці жыхароў Беларусі (вусная гісторыя), краязнаўства.

Узнагароды

  • Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Бібліяграфія

  • Палякі Беларусі і Літвы ў рэвалюцыі 1905—1907 гг. / А. Смалянчук. — Гародня : Ратуша, 2000. — 204 с.
  • Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864—1917 г. / А. Смалянчук ; пад рэд. С. Куль-Сяльверставай. — Гродна : ГрДУ, 2001. — 322 с. ISBN 985-417-345-1.
  • Жыццё і смерць Рамана Скірмунта (паводле вусных успамінаў жыхароў Піншчыны) / А. Смалянчук // Białoruskie Zeszyty Historyczne. — (Białystok). — 2002. — T. 18. — S. 214—222.
  • Беларускія палякі або палякі ў Беларусі? / А. Смалянчук // Pogranicza języków. Pogranicza kultur. Studia ofiarowane Elżbiecie Smułkowej / Pod red. Anny Engelking i Romualda Huszczy. — Warszawa, 2003. — S. 326—334.
  • Паміж краёвасцю і нацыянальнай гісторыяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1865 г. / А.Ф. Смалянчук. — Санкт-Пецярбург : Неўскі прасцяг, 2004. — 402 с.
  • Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах. Канец XVIII — пачатак ХХ ст. / Укладальнік і навуковы рэдактар А.Ф. Смалянчук. — Вільня : ЕГУ, 2007. — 302 с.
  • Литвинство, западноруссизм и белорусская идея. 19 – начало 20 в. / А. Смалянчук // Перекрёстки. — (Вильнюс). — 2007. — Nr 1—2. — С. 5—16.
  • Белорусы: нация Пограничья / А. Кравцевич, А. Смоленчук, С. Токть. — Вильнюс : ЕГУ, 2011. — 212 с.
  • Асоба Каліноўскага як даследчая праблема / А. Смалянчук // Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі / Навуковы рэдактар А.Смалянчук. — Мінск : Беларускае гістарычнае таварыства, 2011. — С. 9—25.
  • Беларуская гісторыя: знайсці чалавека / А. Ф. Смалянчук. — Мінск : Логвінаў, 2013. — 156 с.
  • «Краёвая ідэя» ў беларускай гісторыі: зборнік навуковых артыкулаў / Аляксандр Смалянчук. — Мінск : Зміцер Колас, 2017. — 460 с.
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(