1 кастрычніка 1881г - 2 студзеня 1974г
Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, Чэрвень
Графік, Жывапісец, Пейзажыст, Партрэтыст, Мастак
Руск. Станюта Михаил Петрович
Беларускі жывапісец, педагог. Бацька Стэфаніі Станюты.
Вучыўся ў школе малявання Я. Кругера (1908—1911) ў Мінску, Дзяржаўных вольных мастацкіх майстэрнях у Маскве (1918—1920). 3 1920 года загадчык аддзела выяўленчага мастацтва Галоўпалітасветы Беларусі, сакратар аб’яднання мастакоў Беларусі (з 1924), Усебеларускага аб’яднання мастакоў (1927—1930). Выкладаў маляванне ў школах, мастацкіх студыях і гуртках (1920—1939). Адзін з ініцыятараў і арганізатараў Мінскай гарадской мастацкай выстаўкі (1921).
Працаваў у станковым жывапісе (тэматычная карціна, партрэт, пейзаж, нацюрморт), графіцы. Сюжэтна-тэматычныя карціны вызначаюцца актуальнасцю тэматыкі, выразнасцю кампазіцыі і малюнка, абагульненасцю формы, пастознасцю і колеравай насычанасцю: «Шклозавод» (1924), «Бетоншчыкі» (1927), «Будаўніцтва Універсітэцкага гарадка» (1928), «На будоўлі» (1929), «Ліцейны цэх» (1931). Значнае месца займаў партрэт: «Бежанец», «Аўтапартрэт» (абодва 1921), «Партрэт дачкі» (1923), «Партрэт мастака М. Філіповіча» (1925), «Студэнт» (1927), «Ударнік» (1928), «Беларус» (1944), «Хлопчык у кепцы» (1949), «Партрэт старога» (1952), «Калгасніца» (1961) і інш. Аўтар пейзажаў: «Прыцемкі», «Вечар» (абодва 1920), «Дарогі і хвоі» (1923), «Разбураны Мінск» (1944), «Цэнтральны сквер» (1951), «Зімой у парку» (1965).