RU BE

Стары Улас

Стары Улас - беларускі паэт

22 сакавіка 1865г - 30 верасня 1939г

Мінская вобласць, Валожынскі раён, Валожын

Паэт

Руск. Сивый-Сивицкий Владислав Петрович

Беларускі паэт. Сапраўднае імя Уладзіслаў Пятровіч Сівы-Сівіцкі.

Біяграфія

Асірацеў у 9 гадоў, пайшоў працаваць памочнікам кухара да пана. Працаваў кухарам, аб'ездчыкам. Жыў у вёсцы Варняны (цяпер Астравецкі раён), у Вільні. У 1920 пераехаў у вёску Сужаны на Віленшчыне, дзе працаваў у маёнтку ляснічым. Пазней пераехаў у Шашэльгішкі Віленскага павета, дзе займаўся земляробствам.

Творчасць

Дэбютаваў вершамі ў 1907 годзе ў «Нашай ніве». Змяшчаў свае вершы і вершаваныя апавяданні ў беларускіх дакастрычніцкіх і заходнебеларускіх календарах. Выступаў і як публіцыст. Шэраг вершаў надрукаваны ў «Анталогіі беларускай паэзіі» (1961), зборніку «Беларуская дакастрычніцкая паэзія» (1969). Выйшла кніга вершаў і публіцыстыкі «Год беларуса» (1990).

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(