RU BE

Законнікаў Сяргей Іванавіч

Законнікаў Сяргей Іванавіч - беларускі пісьменнік, паэт, публіцыст

16 верасня 1946г

Віцебская вобласць, Бешанковіцкі раён, Слабада

Пісьменнік, Паэт, Публіцыст

Руск. Законников Сергей Иванович

Беларускі паэт, публіцыст, журналіст, грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1969 г. У 1969—1970 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Клетнаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна. Пасля — супрацоўнік ушацкай раённай газеты «Патрыёт» (1970—1971), сакратар Ушацкага райкама камсамолу (1972—1975). З сакавіка 1975 г. — карэспандэнт, загадчык аддзела газеты «Чырвоная змена», з кастрычніка 1975 г. — карэспандэнт газеты «Звязда». З 1978 г. — інструктар, з 1979 г. — загадчык сектара мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ, з 1986 г. па 2002 г. — галоўны рэдактар часопіса «Полымя». Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г.

З 1977 г. — член Саюза пісьменнікаў СССР. З 1990 г. — член Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Першы верш апублікаваў у 1963 г. (газета «Віцебскі рабочы»). У 1970 г. ў калектыўным зборніку «Рунь» была надрукавана падборка вершаў Законнікава.

Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы расійскіх, украінскіх, грузінскіх і літоўскіх паэтаў.

Вядзе пастаянную рубрыку «Пункт гледжання» ў газеце «Свободные новости плюс». Член Цэнтральнай рады партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада».

Узнагароды і прэміі

  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы (1992) — за кнігу паэзіі «Заклінанне».

Бібліяграфія

  • «Бяседа»: вершы (1973)
  • «Устань да сонца»: вершы і паэма (1976)
  • «Пакуль жыве мая бяроза»: вершы і паэма (1981)
  • «Вера, надзея, любоў»: кніга лірыкі (1983)
  • «Встань раньше солнца»: стихи (1985) (руск.)
  • «Прысак часу»: вершы і паэмы (1986)
  • «Сутнасць»: кніга паэзіі (1987)
  • «Вечная далеч»: вершы (1987)
  • «Заклінанне»: кніга паэзіі (1991)
  • «Святая воля»: выбраная лірыка (1993)
  • «Беларускае сэрца»: публіцыстычны роздум, эсэ (1993)
  • «Вячэра пад райскім дрэвам»: падарожныя нарысы, дзённікі (1996)
  • «Czarny koc Apokalipsy»: poemat (1996, 2006 — перавыданне) (польск.)
  • «Лістам дарога запала…»: выбранае (2000)
  • «Пътят на душата»: стихотворения и поеми (2002) (балг.)
  • «Гэта мы»: паэмы (2006)
  • «Першы пацалунак»: сто вершаў пра каханне (2007)
  • «Дол»: вершы і паэмы (2008)
  • «Насустрач»: публіцыстыка, эсэ (2008)

Спампаваць кнігі

Пакуль жыве мая бяроза
Спампаваць: pdf
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(