RU BE

Сяркоў Іван Кірэевіч

Сяркоў Іван Кірэевіч - беларускі дзіцячы пісьменнік, пісьменнік, паэт, сцэнарыст, гумарыст

4 студзеня 1929г - 27 мая 1998г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Пакалюбічы

Дзіцячы пісьменнік, Пісьменнік, Паэт, Сцэнарыст, Гумарыст

Руск. Серков Иван Киреевич

Беларускі дзіцячы пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. З 1948 года служыў у Савецкай Арміі. Скончыў артылерыйскае вучылішча (1952). Пасля дэмабілізацыі (1955) працаваў у гомельскай раённай газеце «Маяк». Завочна скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1962). З 1960 года — старшы рэдактар, у 1961—1989 гадах — галоўны рэдактар Гомельскай абласной студыі тэлебачання, з 1977 года адначасова сакратар Гомельскага абласнога аддзялення СП БССР.

Творчасць

Літаратурную працу пачаў у 1962 года з вершаваных гумарэсак і кароткіх гумарыстычных апавяданняў (часопіс «Вожык»). Аўтар аповесцей «Мы з Санькам у тыле ворага» (1968), «Мы — хлопцы жывучыя» (1970), «Мы з Санькам — артылерысты…» (1989).

Напісаў сцэнарый тэлевізійнага мастацкага фільма «Мы — хлопцы жывучыя» (пастаўлены ў 1974 годзе).

Спампаваць кнігі

Мы - хлопцы живучие. Повесть
Спампаваць: fb2, txt
Мы с Санькой в тылу врага
Спампаваць: fb2
Мы с Санькой — артиллеристы...
Спампаваць: fb2
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(