7 красавіка 1952г
Брэсцкая вобласць, Столінскі раён, Давыд-Гарадок
Пісьменнік, Празаік, Публіцыст
Руск. Глушаков Владимир Степанович
Беларускі пісьменнік.
Нарадзіўся ў 1952 годзе ў старажытным палескім мястэчку Давыд-Гарадок, там жа скончыў сярэднюю школу. Затым вучыўся ў Мар’інагорскім саўгасе-тэхнікуме, у Белдзяржуніверсітэце. Пасля службы ў арміі працаваў на Мінскім трактарным і маторным заводах.
У 1981 годзе скончыў Літаратурны інстытут імя Горкага ў Маскве. Працаваў у часопісе «Нёман», у «Беларускай думцы». Выдаў кнігі прозы «Насенне», «Тёплые листья тополей», «Цветение калины», «На круги своя», «Расплата» (1993), «Развітанне на пачатку вясны» (2001).