RU BE

Кожух Уладзімір Уладзіміравіч

Кожух Уладзімір Уладзіміравіч - беларускі мастак

7 сакавіка 1953г - 6 ліпеня 2017г

Брэсцкая вобласць, Драгічынскі раён, Драгічын

Мастак

Руск. Кожух Владимир Владимирович

Беларускі мастак.

Біяграфія

Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. К. Глебава, на аддзяленні станковага жывапісу Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, праходзіў стажыроўку ў творчых майстэрнях у г. Мінску. З 1985 года — член Беларускага саюза мастакоў.

Творчасць

Увасабленне сіл прыроды — асноўны змястоўны матыў жывапісных работ Уладзіміра Кожуха. У яго карцінах зварот да архаічных пластоў этнічнай культуры беларусаў носіць рамантычны характар. За серыю работ «Чарнобыля чорная быль» прысуджана прэмія прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(