30 красавіка 1951г
Мінская вобласць, Слуцкі раён, Слуцк
Руск. Цеслер Владимир Яковлевич
Беларускі мастак, дызайнер.
Скончыў аддзяленне дызайну факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1979).
З 1979 года працаваў сумесна з Сяргеем Войчанкам. Міжнародную вядомасць творчы тандэм набыў у першую чаргу ў галіне плакату — больш за 30 узнагарод міжнародных конкурсаў і біенале.
Шырока вядомы «Праект стагоддзя. 12 з XX» У. Цэслера і С. Войчанкі, у якім дванаццаць самых значных мастакоў XX ст. былі выяўленыя ў выглядзе стылізаваных яек. Праект экспанаваўся ў ГМІІ імя Пушкіна ў Маскве (1999—2000), у Музеі Людвіга пры Дзяржаўным расійскім музеі ў Санкт-Пецярбургу (2000), на Венецыянскай біенале (2005).
Пасля смерці С. Войчанкі У. Цэслер працягвае працаваць у той жа парадаксальнай і вострай манеры, якая разам з ідэальным тэхнічным выкананнем, стала візіткай іх творчага дуэту. Адна з адметных прац гэтага перыяду — серыя оп-арт-абъектаў «Вектарныя тэхналогіі» (2007).
Кірункі творчасці — плакат, графіка, жывапіс, скульптура, аб’ект, мастацкія акцыі, прамысловы дызайн, афармленне кніг, рэклама.