9 лютага 1942г
Магілёўская вобласць, Бабруйскі раён, Казакова
Руск. Болбас Вадим Иванович
Аўтар і перакладчык літаратурных твораў, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў (2012). Піша вершы, навэлы, эсэ; перакладае вершы з польскай, рускай і ўкраінскай моў. Жыве ў г. Светлагорску, Гомельская вобласць.
Нарадзіўся ў сям’і работніка райвыканкама і настаўніцы. Жыў з бацькамі пад нямецкай акупацыяй да вызвалення ў 1944 г. У 1956 г. закончыў Вішнёўскую няпоўную сярэднюю школу, у 1959 — сярэднюю школу № 16 г. Бабруйска.
Пасля заканчэння школы паступіў у Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (г. Горкі, Магілёўская вобл.). Правучыўшыся адзін курс, у 1960 г. быў адлічаны па ўласным жаданні і паступіў на хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які закончыў у 1965 г. (кваліфікацыя — хімік). Прайшоў тэрміновую вайсковую службу.
З 1967 г. працаваў на Светлагорскім вытворчым аб’яднанні «Хімвалакно» на розных пасадах, у тым ліку начальнікам цэха. У 1987 г. быў пераведзены ў орган дзяржаўнай прыёмкі прадукцыі на ВА «Хімвалакно». Пазней працаваў кіраўніком аналітычнай лабараторыі пры Светлагорскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Першая літаратурная публікацыя — эсэ «Мой сьветлы горад» у газеце «Наша ніва», 1999, № 35. Пераклаў на беларускую мову шэраг паэтычных твораў А. А. Блока, К. Галчыньскага, В. Стуса і інш. Выдаў 2 зборнікі прозы і перакладаў, а таксама зборнік перакладаў вершаў I. А. Бродcкага; удзельнічаў у калектыўных выданнях. Творы друкаваліся таксама ў газеце «Сям’я», часопісу «Дзеяслоў». Уваходзіць у рэдакцыйную калегію літаратурнага альманаху «Палац» (Гомельскага абласнога аддзялення СБП).
Зборнікі
У калектыўных выданнях
Пераклады ў кнігах
У перыядычных выданнях
У краязнаўстве