RU BE

Валадзько Леанід Вікенцьевіч

Валадзько Леанід Вікенцьевіч - беларускі вынаходнік, навуковец, фізік

2 студзеня 1928г - 29 верасня 1978г

Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, Баравое

Вынаходнік, Навуковец, Фізік

Руск. Володько Леонид Викентьевич

Беларускі фізік-эксперыментатар. Акадэмік Акадэміі навук БССР (1977; член-карэспандэнт з 1969), доктар фізіка-матэматычных навук (1966), прафесар (1967). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971).

Біяграфія

Валадзько нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1953 годзе скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і паступіў у аспірантуру, па заканчэнні якой застаўся працаваць ва ўніверсітэце. У 1962—1963 гадах займаў пасаду дэкана факультэта, у 1963 годзе ўзначаліў кафедру спектральнага аналізу, адначасова з 1966 года быў прарэктарам БДУ па навуковай працы.

Валадзько быў членам КПСС з 1959 года.

Навуковая дзейнасць

Работы па малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Даследаваў злучэнні шасцівалентнага ўрану. Вывучаў працэсы ўтварэння прасторавых структур і ўзнікнення электраправоднасці фенольных палімераў. Распрацаваў метад статыстычнай рэгістрацыі кінэтыкі люмінесцэнцыі. Даследаваў будову вадкіх крышталяў метадам інфрачырвонага дыхраізму.

Публікацыі

Аўтар больш за 120 навуковых прац, 14 вынаходніцтваў.

  • Л. В. Володько и др. Исследование деполяризации флуоресценции при затухании методом многоканального временного анализа. // Опт. и спектр. — 1974. — Т. 37. — № 4.
  • Л. В. Володько и др. Поляризованная люминесценция кристаллов ураниловых соединений при температуре жидкого гелия. // Изв. АН СССР. Серия физическая. — 1975. — Т. 39. — № 11.
  • Л. В. Володько, М. А. Ксенофонтов, И. Д. Феранчук. О взаимосвязи между электрическими и парамагнитными характеристиками полимеров с системой сопряжения. // Доклады АН БССР. — 1975. — Т. 19. — № 11.
  • Л. В. Володько, Е. Ф. Титков, А. П. Зажогин. К вопросу о природе флуоресцентного состояния в комплексных ураниловых соединениях. // Журн. прикл. спектр. — 1977. — Т. 27. — № 3.
  • Л. В. Володько, М. Р. Последович. Изучение ИК дихроизма колебательных полос жидких кристаллов в различных фазовых состояниях. // Журн. прикл. спектр. — 1977. — Т. 27. — № 4.
  • Л. В. Володько, А. И. Комяк, Д. С. Умрейко. Ураниловые соединения. — Минск: Изд-во БГУ, 1981.

Узнагароды і званні

  • Дзяржаўная прэмія БССР 1974 года за даследаванні будовы вадкіх крышталёў метадам інфрачырвонага дыхраізму
  • Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
  • Ордэн Дружбы народаў
  • Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971)
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(