30 чэрвеня 1963г
Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск
Руск. Валерий Песин
Сучасны беларускі мастак-нонканфарміст.
Скончыў спецыялізаваную нямецкую школу № 24 у Мінску. У 80-я належаў да групы нонканфармістаў. Не атрымаў мастацкай адукацыі, заняткі жывапісам да пэўнага моманту былі яго захапленнем. Пасля некалькіх гадоў наведвання розных мастацкіх студый, ён прадпрыняў некалькі беспаспяховых спроб паступіць у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Правучыўшыся два гады на будаўнічым факультэце, Песін быў выключаны з політэхнічнага інстытута. Недоўгачасовая праца на завадскім канвееры «Гарызонту» канчаткова пераканала яго цалкам прысвяціць сябе творчасці. Працуе ў станковым жывапісе і графіцы. Жыве ў Мінску і Маскве. Удзельнік калектыўных выставак у Расіі, Польшчы, Германіі, Галандыі, Іспаніі.