Беларускі графік, педагог, прафесар.
Біяграфія
Нарадзіўся 7 красавіка 1947 года ў г.п. Коханава Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.
Творчасць
Шырока вядомыя яго ілюстрацыі да беларускіх народных казак «Удовін сын», «Піліпка-сынок», «Алёнка», да кніг «Айвенга» В. Скота, «Чорны млын» Ю. Брэзана, «Шляхціц Завальня» Я. Баршчэўскага, «Вясна ўвосень» У. Караткевіча, да кнігі «Чароўны свет» і мноства іншых. Вялікую папулярнасць набылі ілюстрацыі В. Славука да двухтамомнага энцыклапедычнага выдання «Беларускі фальклор».
Прэміі і ўзнагароды
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктурыі (2000) — за цыкл графічных твораў па матывах беларускіх казак, створаны ў 1995—1998 гадах.
- прэмія «Лепшы ілюстратар года» (2008),
- прэмія «Залаты фаліянт» у намінацыі «Лепшы майстар» Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі—2008»,
- дыплом Рэспубліканскага конкурсу «Мастак і кніга» ў намінацыі «Лепшы мастак» (2009),
- дыплом 1 ступені Міжнароднага конкурсу «Мастацтва кнігі» (Масква, 2009),
- медаль Францыска Скарыны (2009),
- медаль «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» грамадскага аб’яднання Беларускі саюз мастакоў (2010),
- ганаровае званне Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (8.10.2015).
- Прэмія Цёткі ў намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» за кнігу чарадзейных казак «Вядзьмар, які рабіўся ваўком» (2021).
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter