RU BE

Варонін Васіль Аляксеевіч

Варонін Васіль Аляксеевіч - беларускі археолаг, гісторык

6 снежня 1971г

Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, Дзёрнавічы

Археолаг, Гісторык

Руск. Воронин Василий Алексеевич

Беларускі гісторык-медыевіст. Кандыдат гістарычных навук (2000), дацэнт (2005).

Біяграфія

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1994), аспірантуру па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» (1998). У 1998—2000 працаваў старшым выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 2000 — на кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ, дацэнт (з 2005).

Навуковая дзейнасць

Кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя Беларусі эпохі Вялікага Княства Літоўскага (13-16 стст.). Займаецца археаграфічнай дзейнасцю.

Аўтар шэрагу артыкулаў, рэцэнзій, тэзісаў. Чытае курсы гісторыі Беларусі і гісторыі культуры Беларусі. Прымае ўдзел у падрыхтоўцы адпаведных праграм і навучальных дапаможнікаў.

Бібліяграфія

  • Два лісты пра бітву пад Клецкам у 1506 г.// Беларускі гістарычны агляд. 1995. Сш. 2. С. 279—290.
  • Вялікія князі полацкія (канец XIV ст.) // Полацк: карані нашага радавода: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі. Полацк, 1996. С. 44-50.
  • Палітычны лад Полацкага ваяводства ў першай палове XVI ст.// Беларускі гістарычны агляд. 1998. Сш. 1(8). С. 27-64.
  • Полацкія путныя слугі ва ўрадавай палітыцы ВКЛ (XV — сярэдзіна XVI ст.) // Беларускі гістарычны агляд. 2000. Сш. 2 (13). С. 305—324.
  • Друцкія князі XIV стагоддзя // Беларускі Гістарычны Агляд. 2002. Сш. 1-2 (16-17). С. 3-29.
  • Полаччына і палачане ў нацыянальна-культурным і рэлігійным жыцці Вялікага Княства Літоўскага першай паловы XVI ст.// Białoruskie Zeszyty Historyczne. Nr 17. Białystok, 2002. S. 211—219.
  • Тэстамент полацкага бурмістра Давыда Панкова 1559 г. // Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі. Матэрыялы IV Міжнароднай навуковай канферэнцыі. — Полацк: НПГКМЗ, 2002. С. 32-40.
  • «Wielkiego Księstwa Litewskiego Kroniczka krotko pisana» // Беларускі Гістарычны Агляд. 2004. Сш. 1-2 (20-21). С. 40-56.
  • «Пахвала караля Жыгімонта» Войцеха (Альбрэхта) Гаштаўта і выданне Першага статута Вялікага Княства Літоўскага // Pirmasis Lietuvos Statutas ir epocha / Sudare Irena Valikonite ir Lirija Steponoviciene. — Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 2005. P. 21-33.
  • Рака Бярэзіна як мяжа паміж «Руссю» і «Літвой» (да гісторыі геаграфічных уяўленняў ва Ўсходняй Еўропе) // Беларускі Гістарычны Агляд. 2006. Сш. 2 (25). С. 177—197.
  • Московские писцовые книги Белорусского Подвинья: исторический источник на границе мира и войны [in:] Lietuvos Didziosios Kunigaikstytes istorijos saltiniai: Faktas. Kontekstas. Interpretacija, sudare A. Dubonis (redkol. pirm.) ir kt. Vilnius: LII leidykla, 2007. P. 315—328.
  • «Книга Светого Софея» (да гісторыі полацкіх кніжных збораў XV—XVI стст.) // Беларускі гістарычны часопіс. 2007. № 3. С. 46-51.
  • Войт-ваявода і мяшчане ў канфлікце 1558 года ў Полацку [у:] Соціум. Альманах соціальної історії. Вип. 7. Київ: Інститут історії України НАН України, 2007. С. 59-65.
  • Судебная книга витебского воеводы, господарского маршалка, волковыского и оболецкого державцы М. В. Клочко. 1533—1540 (Литовская метрика. № 228. Книга судных дел № 9) / [публ. подг. В. А. Воронин, А. И. Груша, И. П. Старостина, А. Л. Хорошкевич; отв. ред. А. Л. Хорошкевич, Г. Я. Голенченко]. — Москва: Наука, 2008. — 525 с.
  • Рэестр путных баяр Полацкага ваяводства 1585 года. — Мінск: РІВШ, 2009. — 50 с.
  • Полацкія архіепіскапы першай паловы XVI стагоддзя (біяграфічныя матэрыялы) // Silva Rerum Nova: Штудыі ў гонар 70-годдзя Георгія Я. Галенчанкі. Вільня — Мінск: AIDAI — ATHENEUM, 2009.
  • Падзеі 1307 года ў Полацку: спроба крытычнага разбору // Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі: Матэрыялы V Міжнароднай навуковай канферэнцыі (24-25 кастрычніка 2007 г.). Полацк: НПГКМЗ, 2009.
  • Сучасныя падыходы да публікацыі гістарычных дакументаў // Клио: Страницы истории: Сборник материалов для учащихся. Мн.: Национальный институт образования, 2008.
  • Рэестр путных баяр Полацкага ваяводства 1585 года. Мн.: РІВШ, 2010.
  • Праваслаўныя цэрквы і манастыры горада Полацка (да 1582 г.). // Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы: науч. сб. Вып. 2. — Мн.: РИВШ, 2009.
  • Старонка біяграфіі князя Андрэя Полацкага. // Гістарычны альманах. 2009. Т. 15.
  • Князь Юрай Лынгвеневіч Мсціслаўскі: Гістарычны партрэт. Мн.: Тэхналогія, 2010.
  • Арганізацыя гарадской улады ў Полацку ад канца XIV да сярэдзіны XVI ст. // Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы: науч. сб. Вып. 3. — Мн.: РИВШ, 2010.
  • Да пытання аб часе і абставінах ухавання грашова-рэчавага скарбу каля вёскі Літва Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. // Studia Numismatica Albaruthenica. Vol. 1 (Вып. 1) — Мінск: Медысонт, 2011.
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(