RU BE

Праскураў Васіль Фёдаравіч

Праскураў Васіль Фёдаравіч - беларускі пісьменнік, публіцыст

25 жніўня 1926г - 22 мая 1987г

Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, Негаціна

Пісьменнік, Публіцыст

Руск. Проскуров Василий Фёдорович

Беларускі пісьменнік, публіцыст. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1968).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны скончыў Сваташыцкую няпоўную сярэднюю школу. У 1945 прызваны ў Савецкую Армію. Да 1950 служыў карэспандэнтам армейскай газеты «За честь Родины» ў Аўстрыі, Венгрыі і Германіі. У 1950—1958 — старшыня Ганцавіцкага райспажыўсаюза, экстэрнам скончыў Брэсцкую гандлёва-кааператыўную школу. У 1964 завочна скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. У 1958—1962 — працаваў у ляхавіцкай раённай газеце «Будаўнік камунізму», з 1966 — рэдактар газеты «Савецкае Палессе». Член Саюза пісьменнікаў СССР (1987). Узнагароджаны медалямі. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968). Першы літаратурна-крытычны артыкул апублікаваў у 1950. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя П. М. Лепяшынскага (1986) за кнігу «Пакланіся зямлі-карміцельцы». У Ганцавічах на доме, дзе ён жыў, і на будынку рэдакцыі, у якой працаваў, у яго гонар устаноўлены мемарыяльныя дошкі. Яго імя носяць цэнтральная раённая бібліятэка і вуліца, на якой жыў пісьменнік.

Да святкавання 90-годдзя з дня нараджэння на сайце УК «Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей» створана віртуальная выстаўка Васіль Праскураў. «На зямлі сярод людзей».

Творы

Аўтар кніг публіцыстыкі «Святая сівізна» (1966), «Трое з-за Лані» (1967), «Людзі-суседзі» (1974), «Пакажы чалавеку дарогу» (1979), «Пакланіся зямлі-карміцельцы» (1982), «Чорны хлеб» (1984).

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(