3 кастрычніка 1978г
Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск
Руск. Буслаева Вероника Александровна
Беларуская тэатральная актрыса, тэатральны рэжысёр і драматург.
Нарадзілася 3 кастрычніка 1978 года ў Мінску.
У 1997 паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і скончыла яго ў 2002 годзе, атрымаўшы спецыяльнасць «Рэжысёр, арганізатар тэатральнай дзейнасці, педагог спецыяльных дысцыплін».
З 2001 года працуе ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.
Акрамя працы ў РТБД займалася педагагічнай дзейнасцю: працавала педагогам-асістэнтам па рэжысуры ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў на курсе В. Анісенкі, а таксама выкладала сцэнічную мову у школе № 27 г. Мінска з тэатральным ухілам.
Рэжысёрскім дэбютам В. Буслаевай стаў спектакль «Усе мышы любяць цырк», пастаўлены ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.
У 2004 годзе атрымала стыпендыю Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
За ролю Сястры Іааны ў спектаклі «П'емонцкі звер» А. Курэйчыка атрымала спецыяльны прыз журы фестываля «Лістапад-2007».
Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2016).