RU BE

Вышалескі Сяргей Мікалаевіч

Вышалескі Сяргей Мікалаевіч - беларускі ветэрынар, навуковец, эпізаатолаг

20 кастрычніка 1874г - 14 студзеня 1958г

Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, Обаль

Ветэрынар, Навуковец, Эпізаатолаг

Руск. Вышелесский Сергей Николаевич

Навуковец-эпізаатолаг, прафесар (1924), акадэмік АН БССР (1928), ганаровы член УАСГНІЛ (1956), Заслужаны дзеяч навукі СССР (1940). Член ЦВК БССР (1929—1930).

Біяграфія

У 1889 годзе скончыў Бранскую гімназію, затым Віцебскую духоўную семінарыю. Пасля заканчэння ў 1899 годзе Варшаўскага ветэрынарнага інстытута працаваў земскім павятовым ветэрынарным урачом.

Прымаў удзел у ліквідацыі чумы буйной рагатай жывёлы ў Азербайджане.

У 1903—1906 гг. павятовы ветэрынарны ўрач у горадзе Невель.

У 1906—1914 — супрацоўнік Пецярбургскай ветэрынарнай лабараторыі пры МУС. У 1906—1910 гадах удзельнічаў у ліквідацыі выбліскаў сібірскай язвы ў многіх губернях Расійскай імперыі. У 1910—1913 стажыраваўся ў Лейпцыгскім універсітэце, дзе атрымаў ступень доктара ветэрынарнай медыцыны.

У 1914—1917 гадах працаваў у вёсцы Усць-Цыльма Архангельскай губерні. У 1919—1921 — супрацоўнік ветэрынарных лабараторый (Кіеў, Стаўрапаль), дацэнт сельгасінстытута.

У 1922—1928 гадах вывучаў туберкулёз, сап і іншыя асабліва небяспечныя інфекцыі ў інстытуце эксперыментальнай ветэрынарыі (УІЭВ) у Маскве.

У 1924 годзе С. М. Вышалескаму было прысвоена званне прафесара эпізааталогіі Маскоўскага ветэрынарнага інстытута.

У 1926 годзе быў у навуковай камандзіроўцы ў Германію і Данію.

У 1927 прызначаны дырэктарам УІЭВ, у 1928 абраны акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук БССР.

Са студзеня 1928 па 1930 г. загадваў кафедрай ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце і адначасова з’яўляўся дырэктарам Беларускага дзяржаўнага ветэрынарна-бактэрыялагічнага інстытута ў Віцебску.

Член ЦВК БССР (1929—1930).

У 1931—1933 гадах працаваў у Алма-Ацінскім. З 1934 года — загадчык кафедрай эпізааталогіі Маскоўскага зааветэрынарнага інстытута.

З 1948 года загадчык кафедрай эпізааталогіі Маскоўскай ветэрынарнай акадэміі. У 1956 годзе абраны ганаровым членам УАСГНІЛ.

Навуковая дзейнасць

С. М. Вышалескі распрацаваў методыку вырабу сібірскаязвавых вакцын на агары, абгрунтаваў і ўкараніў метад камбінацыйных прышчэпак супраць сібірскай язвы і прапанаваў методыку вакцынацыі супраць яе паўночных аленяў, высветліў этыялогію чумы аленяў, што зрабіла магчымай барацьбу з ёй, распрацаваў метады дыягностыкі і барацьбы з такімі хваробамі як туберкулёз, чума і павальнае запаленне лёгкіх буйной рагатай жывёлы, чума і рожа свіней, колібактэрыёз і паратыф цялятаў. С. М. Вышалескі (сумесна з К. М. Бучневым) адкрыў узбуджальніка інфекцыйнага энцэфаламіеліту коней. Яго працы па вывучэнні сапу коней сталі асновай для арганізацыі ў СССР мерапрыемстваў па яго ліквідацыі. Вышалескі прапанаваў алергічны метад дыягностыкі бруцэлёзу. буйной рагатай жывёлы і комплекс ветэрынарна-санітарных мерапрыемстваў супраць яго.

Навуковыя працы

Ён апублікаваў каля 100 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфіі. За падручнік «Прыватная эпізааталогія» ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР 1941.

Сярод апублікаваных прац С. М. Вышалескага:

  • О результатах сибиреязвенных прививок вакцинами… // Вестник общественной ветеринарии. — 1908. — № 6;
  • Опыт культивирования сибиреязвенных вакцин на агаре и практического их применения // Вестник общественной ветеринарии. — 1910. — № 17;
  • Падёж оленей в тундре в 1913 г. // Хроника Архива ветеринарных наук. — 1915. — № 1;
  • Опыты изучения иммунитета при сапе искусственного и естественного заражения… // Тр./ Гос. ин-т экспериментальной ветеринарии. — 1926. — Т.3, вып.1. (совм. с В. Н. Маккавейским);
  • Дальнейшие исследования по сапу // там же. — 1928. — Т.5, вып.1. (совм. с В. Н. Маккавейским);
  • Аллергическая реакция в диагностике бруцеллёза у домашних животных // Советская ветеринария. — 1934. — № 4;
  • Инфекционный энцефаломиелит лошадей. — М., 1944;
  • Частная эпизоотология / Под ред. С. Н. Вышелесского и Ф. А. Терентьева. — 3-е изд. — М.: Сельхозгиз, 1954.
  • Причины появления заразных болезней животных. — 2-е изд. — М.: Сельхозгиз, 1959.

і інш.

Узнагароды

  • Ордэн Леніна
  • Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
  • Ордэн «Знак Пашаны»
  • Сталінская прэмія (1941) — за падручнік «Частная эпизоотология»
  • званне Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1940)

Памяць

  • Імя С. М. Вышалескага было прысвоена беларускаму НДІ эксперыментальнай ветэрынарыі.
  • Імем С. М. Вышалескага названы вуліцы ў Мінску і г. п. Обаль Шумілінскага раёна.
  • Імя С. М. таксама носяць Залаты медаль імя С. М. Вышалескага, які прысуджаецца УАСГНІЛ кожныя 3 гады за выдатныя навуковыя працы ў галіне эпізааталогіі і Імянная стыпендыя студэнтам Віцебскай Дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
  • У 1978 годзе выдадзены мастацкі маркіраваны канверт, прысвечаны акадэміку.
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(