RU BE

Якуб Ермаловіч

7 жніўня 1910г - 18 красавіка 1987г

Мінская вобласць, Бярэзінскі раён, Вяшэўка

Пісьменнік, Празаік

Руск. Якуб Ермолович

Беларускі празаік.

Біяграфія

Друкавацца пачаў у раённых газетах у 1929 годзе, у цэнтральных беларускіх выданнях у 1931 годзе. У 1931 годзе скончыў Мсціслаўскія двухгадовыя педагагічныя курсы. Настаўнічаў у Магілёўскай вобласці. У 1932—1933 гг. літсупрацоўнік газеты «Калектывіст» у Чэрвені Мінскай вобласці У 1933 годзе паступіў на літаратурны факультэт МВПІ.

Арыштаваны 2.10.1936; асуджаны да зняволення. У 1939 годзе прысуд адменены, вызвалены быў толькі ў чэрвені 1941 г. (са зняццем судзімасці).

У перыяд нямецкай акупацыі жыў у вёсцы Вяшэўка. З верасня 1944 г. настаўнік беларускай мовы і літаратуры ў Беразіне, потым у сярэдняй школе ў вёсцы Пагост Бярэзінскага раёна. У 1959 годзе завочна скончыў Магілёўскі педінстытут. Член СП БССР з 1961 г. Пахаваны ў вёсцы Вяшэўка.

Творы

  • Над Бярозай: Апавяданні. Мн., 1960;
  • Душа чалавека: Аповесць і апавяданні. Мн., 1962;
  • Родная зямля: Аповесць і апавяданні. Мн., 1967;
  • Твар у твар: Аповесць і апавяданні. Мн., 1970;
  • След на зямлі: Аповесці. Мн., 1977;
  • Сіняя птушка: Аповесці і апавяданні. Мн., 1980;
  • Акопы не пазарасталі: Аповесці. Мн., 1985.

Спампаваць кнігі

Акопы не пазарасталі
Спампаваць: epub
Рэкі ўпадаюць у мора
Спампаваць: epub
Чорны
Спампаваць: epub
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(