RU BE

Жыгамонт Юрый Уладзіміравіч

Жыгамонт Юрый Уладзіміравіч - беларускі акцёр

11 лютага 1968г

Гомельская вобласць, Нараўлянскі раён, Дзямідаў

Акцёр

Руск. Жигамонт Юрий Владимирович

Беларускі акцёр і журналіст.

Біяграфія

Юрый Жыгамонт нарадзіўся на Палессі. Яго прапрабабуля была дачкою войта і, паводле звестак, пражыла больш за сто гадоў. Яго дзед, Пётр Матфеевіч Жыгамонт, быў расстраляны ў Горкім (цяпер Ніжні Ноўгарад), яго забралі ў 1937-м, а расстралялі ў 1938 годзе.

Юрый яшчэ з дзяцінства цікавіўся гісторыяй, рэтра-рэчамі. Рана пачаў вандраваць — старэйшы брат яго заўсёды браў з сабою, калі кудысьці ехаў.

Скончыў ПТВ па спецыяльнасці «кіроўца вежавых кранаў». У 1994 г. скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў.

Падчас навучэння ў Тэатральна-мастацкім інстытуце вырашыў вывучыць Беларусь. На вакацыях шукаў на карце нейкае мястэчка, набываў квіток і ехаў туды. Хадзіў па вуліцах, глядзеў на старажытныя дамы, палацы, паркі. А наступнай раніцай ехаў ужо ў іншае мястэчка.

Акцёр тэатру і кіно, з 2002 г. служыць у Тэатры юнага гледача, у якім прымае ўдзел у спектаклях «Маленькі лорд Фаўнтлярой», «Тарас на Парнасе».

З 2006 вядучы тэлепраекту «Падарожжы дылетанта», «Новыя падарожжы дылетанта», «Прыгоды дылетанта» на тэлеканале «СТБ». З 2017 «Падарожжа дылетанта» выходзіць на партале TUT.BY.

Самымі дарагімі для сябе кнігамі лічыць Біблію і паэму «Новая зямля» Якуба Коласа.

Узнагароды

  • 23 мая 2012 года, загадам міністра культуры РБ Паўла Латушкі, Юрый Жыгамонт узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».
  • Па выніках галасавання, праведзеных газетай «Комсомольская правда в Белоруссии» прызнаны любімым тэлевядучым на тэлеканале «СТБ» 2010 года.
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(