RU BE

Гарбук Генадзь Міхайлавіч

Гарбук Генадзь Міхайлавіч - беларускі акцёр

24 ліпеня 1934г - 7 лютага 2018г

Віцебская вобласць, Ушацкі раён, Глыбачка

Акцёр

Руск. Гарбук Геннадий Михайлович

Беларускі акцёр тэатра і кіно. Працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Народны артыст Беларусі (1980).

Біяграфічныя звесткі

У 1958 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (курс Д. Арлова), пасля якога працаваў акцёрам у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. З 1962 — у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

Творчасць

Мастацтву акцёра ўласцівы моцны тэмперамент, глыбокае псіхалагічнае спасціжэнне характараў. Майстар яркай сцэнічнай дэталі, гратэску. Створаныя Гарбуком вобразы адметныя павышай драматычнай напружанасцю, эмацыянальнасцю, глыбокім псіхалагічным разуменнем характараў.

Найбольш яркія характары стварыў у нацыянальным рэпертуары: Васіль (спектакль і тэлевізійная пастаноўка «Людзі на балоце» паводле І. Мележа, за тэлеверсію Дзяржаўная прэмія БССР 1966 года), Сымон («Раскіданае гняздо» Я. Купалы), Зёлкін («Хто смяецца апошнім» К. Крапівы), Яўмень («Ажаніцца — не журыцца» М. Чарота і Далецкіх), Клёпкін, Прокусаў («Пагарэльцы», «Верачка» А. Макаёнка), Андрэй Буслай («Парог» А. Дударава).

Імкненнем да арыгінальнай інтэрпрэтацыі пазначаны ролі Г. Гарбука ў класічным і сучасным рэпертуары: Акцёр («На дне» М. Горкага), Ціхан («Навальніца» А. Астроўскага), Добчынскі («Рэвізор» М. Гогаля), Бярозкін («Залатая карэта» Л. Лявонава), Кэлін («Святая святых» І. Друцэ) і інш.

Здымаецца ў тэлевізійных пастаноўках («Трэцяе пакаленне» па К. Чорнаму — Міхал Тварыцкі, «Трывожнае шчасце» па І. Шамякіну — Пятро Шапятовіч, «Завеі, снежань» па І. Мележу — Апейка, «Плач перапёлкі» па І. Чыгрынаву — Радзівон Чубар, «Крыло цішыні» па Я. Сіпакову — Дзед Басыла), «Ткачы» Г. Гаўптмана — Марыц Егер, і ў кіно («Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Белыя росы», «Чорны замак Альшанскі») і інш.

Узнагароды і прэміі

  • Народны артыст Беларускай ССР (1980)
  • Дзяржаўная прэмія СССР (1984) — за выкананне ролі ў фільме «Людзі на балоце»
  • медаль Францыска Скарыны (1995)
  • Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2005)
  • Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2006)
  • прэмія «За духоўнае адраджэнне»
  • прэмія Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Паўлінка» (2010)

Ролі ў тэатры

  • «Рускія людзі» К. М. Сіманава — Ільін
  • «Канец — дзелу вянец» У. Шэкспіра — Ламор
  • «Дзівак» А. Афінагенава — Халід
  • «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы — Зёлкін
  • «Палата» — Цярохін
  • «Мой бедны Марат» А. Арбузава — Леанідзік
  • «Людзі на балоце» паводле І. Мележа — Васіль
  • «Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона — Касцюкевіч
  • «Блакада» — У. Іванава — Дзяніска
  • «На дне» М. Горкага — Акцёр
  • «Дзесять сутак за любоў» Б. Рацэра і У. Канстанцінава — Грачоў
  • «Памяць сэрца» А. Карнейчука — Антоніа Тарачыні
  • «Начное дзяжурства» А. Дзяледзіка — Марозаў
  • «Залатая карэта» Л. Лявонава — Бярозкін
  • «Раскіданае гняздо» Я. Купалы — Сымон
  • «Таблетку пад язык» А. Макаёнка — Ломцеў
  • «Брама неўміручасці» К. Крапівы — Сымон Бабровіч
  • «Стары Новы Год» М. Рошчына — Вася
  • «Характары» В. Шукшына — Андрэй Ерын
  • «Навальніца» А. Астроўскага — Кабанаў, Ціхан
  • Святая святых І. Друцэ — Келін Абабій
  • «Аптымістычная трагедыя» — Сіпаты
  • «Дзверы грукаюць» М. Фярмо Бацька
  • «Ваня, як ты тут?» — Максім Ярыкаў
  • «Парог» — Андрэй Буслай
  • «Рэвізор» М. Гогаля — Добчынскі
  • «Закон вечнасці» Н. Думбадзэ — Міліцыянер, Дуту
  • «Верачка» А. Макаёнка — Пракусаў
  • «Пагарэльцы» А. Макаёнка — Сілан
  • «Радавыя» — Дзерваед
  • «Бераг» — Гранабураў
  • «Памінальная малітва» Шолам-Алейхема — Лейзер
  • «Вежа» — Юрка Казубоўскі
  • «Страсці па Аўдзею» У. Бутрамеева — Сват Аўдзея
  • «Плач перапёлкі» І. Чыгрынава — Мікіта Драніца
  • «Успаміны» — Турноўскі
  • «Звон — не малітва» — Холад
  • «Паўлінка» — Пранцысь Пустарэвіч, Сцяпан Крыніцкі
  • «Умовы дыктуе жанчына» — Ён
  • «Касцюмер» — Джэфры Торнтан
  • «Князь Вітаўт» — Рамеснік
  • «Парфен і Аляксандра» — Парфен
  • «Піраміда Хеопса» — Сямёнаў
  • «Свае людзі — паладзім» А. Астроўскага — Рыспалажэнскі
  • «Эрык XIV» — Монс
  • «Чычыкаў» — Манілаў
  • «Вечар» — Мікіта
  • «Сымон-музыка» — Дзед Курыла
  • «Маэстра» — Іваноў, скрыпка

Праца ў кіно

  • 1970 — Руіны страляюць — Мікола
  • 1971 — Паланэз Агінскага — камандзір патрызанскага атрада
  • 1973 — Тартак
  • 1973 — Цешча
  • 1974 — Полымя
  • 1975 — Ваўчыная зграя
  • 1979 — Дзень вяртання
  • 1980 — Буслянё — Пятрок
  • 1981 — Людзі на балоце — бацька Ганны
  • 1982 — Раскіданае гняздо
  • 1982 — Подых навальніцы
  • 1983 — Белыя росы — Андрэй Ходас, старэйшы сын
  • 1983 — Чорны замак Альшанскі
  • 1985 — Трэцяе пакаленне
  • 1985 — Навучыся танцаваць
  • 1986 — Дзяржаўная граніца. Фільм 5-ы: Год сорак першы — Антось
  • 1986 — Знак бяды — Пятрок Багацька
  • 1987 — Загадкавы наследнік
  • 1987 — Цыганка Аза
  • 1988 — Баграная трава
  • 1989 — Во бару брусніца
  • 1989 — І паўторыцца ўсё
  • 1990 — Рой
  • 1990 — Духаў дзень
  • 1990 — Маці ўрагану
  • 1991 — Ноч пры дарозе
  • 1991 — Сівая легенда
  • 1992 — Кааператыў «Палітбюро», ці Будзе доўгім развітанне
  • 1992 — Ванька-ўстанька
  • 1993 — Тутэйшыя
  • 1993 — Птушкі бяз гнёздаў
  • 1995 — На чорных лядах
  • 1996 — Шэльма
  • 1996 — З пекла ў пекла
  • 1997 — Маё дзела цялячае…
  • 1998 — Ахвота жыць
  • 1998 — Маленькі баец
  • 2003 — Шукшынскія расказы
  • 2003 — На безымянай вышыні — гаспадар хутару Марак
  • 2003 — Паўночны Сфінкс
  • 2003 — Анастасія Слуцкая
  • 2005 — Бацькоўскі дом
  • 2006 — Я памятаю
  • 2007 — Ворагі
  • 2008 — Пакуль мы жывыя
  • 2011 — Талаш — Васіль Талаш
  • 2012 — Крыніца шчасця — Аляксандр
  • 2013 — Зімні вальс — Арсеній Уладзіміравіч Міхайлаў
  • 2008 — Каменская-5
  • 2009 — Кадэт
  • 2009 — Поп
  • 2009 — Іван Грозны — Паісі
  • 2010 — Брэсцкая крэпасць
  • 2011 — Клопат
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(