RU BE

Забораў Абрам Барысавіч

Забораў Абрам Барысавіч - беларускі мастак

18 лютага 1911г - 1985г

Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, Лёзна

Мастак

Руск. Заборов Абрам Борисович

Беларускі жывапісец і графік, бацька вядомага мастака Барыса Заборава.

Біяграфія

У 1930 годзе скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум, дзе яго настаўнікамі былі М. Эндэ і В. Руцай. Быў сябрам Саюза мастакоў БССР да 1978 года.

За творчыя поспехі быў узнагароджаны дзвюма Граматамі Вярхоўнага Савета БССР. Удзельнічаў у вайне супраць нацысцкай Германіі (1941—1945). З 1931 года жыў і працаваў у г. Мінску, у 1979 годзе эмігрыраваў у Ізраіль.

Творчасць

Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу.

Аўтар сюжэтна-тэматычных карцін:

  • «Змена шахцёраў» (1931),
  • «Чапаеў» (1936),
  • «Дзе сын?» (1936),
  • «Перад баевым заданнем» (1941 — 42),
  • «Вяртанне з палявых работ» (1948),
  • «Вечар на рэйдзе» (1950),
  • «Рыбакі з возера Нарач» (1957),
  • «Яны стаялі насмерць» (1964),
  • «Рэйд Льва Даватара» (1965),
  • «На зямлі, на моры і ў небе» (трыпціх, 1965),
  • «Прысяга народных мсціўцаў» (1967),
  • «Перад бурай» (1969),
  • «Чырвоныя эскадроны» (1970),
  • «Салдаты. Тры пакаленні» (1978).

У творчай спадчыне мастака таксама партрэты і лірычныя пейзажы.

У 1930—я гады працаваў у кніжнай графіцы. Ім былі зроблены малюнкі да наступных кніг:

  • «Як памёр Дзянка» (1931, вокладка і ілюстрацыі),
  • Чарняўская Л. «Лявоніха» (1932, ілюстрацыі),
  • Чарняўская Л. «Перамога» (1932, ілюстрацыі),
  • Ліпман Н. «Далёкаўсходняя» (1932, вокладка),
  • Маршак С. «Вайна з Дняпром» (1934, ілюстрацыі),
  • Барто А. «Брацікі» (1935, ілюстрацыі).

Сярод станковых графічных работ вылучаецца малюнак вугалем «Партызан» (1952).

Прымаў удзел ў мастацкіх выстаўках з 1931 г. Персанальная выстаўка была праведзена ў г. Мінску ў 1973 г.

З 27 мая па 28 чэрвеня 2011 года карціны Абрама Заборава экспанаваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь у складзе выстаўкі «І даўжэй веку…».

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(