RU BE

Фалькларысты, якія нарадзіліся ў Полацкім раёне

Грыневіч Антон Антонавіч

3 мая 1877г - 8 снежня 1937г

Віцебская вобласць, Полацкі раён, Іванаўшчына

Кампазітар, Фалькларыст

Збіральнік беларускага музычнага меласу (фальклору), выдавец, педагог. Выдаў сваім коштам зборнік «Беларускія песні з нотамі», зборнікі паэзіі Я.Купалы. У архівах Беларусі і Вільні захоўваецца да 1000 запісаў беларускага меласу, сабраных Грыневічам.

Чытаць далей

Грыневіч Антон Антонавіч беларускі кампазітар, фалькларыст

Эпімах-Шыпіла Браніслаў Ігнатавіч

4 верасня 1859г - 6 чэрвеня 1934г

Віцебская вобласць, Полацкі раён, Будзькаўшчына

Літаратуразнавец, Фалькларыст

Дзеяч беларускай культуры, фалькларыст, мовазнавец, літаратуразнавец. Збіраў матэрыялы па гісторыі, этнаграфіі, фальклоры і літаратуры Беларусі. Складальнік унікальнай рукапіснай хрэстаматыі беларускай літаратуры.

Чытаць далей

Эпімах-Шыпіла Браніслаў Ігнатавіч беларускі літаратуразнавец, фалькларыст

Сахараў Сяргей Пятровіч

29 верасня 1880г - 22 красавіка 1954г

Віцебская вобласць, Полацкі раён, Полацк

Публіцыст, Фалькларыст, Этнограф

Беларускі фалькларыст, этнограф. Асноўная праца — «Народное творчество латгальских и илукстенских белорусов» — зборнік беларускай народнай паэзіі. Быў даследчыкам беларускай дуды, захаваліся рукапісныя нататкі пра асаблівасці гэтага інструмента.

Чытаць далей

Сахараў Сяргей Пятровіч беларускі публіцыст, фалькларыст, этнограф
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(