RU BE

Вядомыя беларусы, якія нарадзіліся ў Гомельскім раёне

Знакамітасці родам з Гомельскага раёна: артысты, вучоныя, мастакі, пісьменнікі і іншыя вядомыя людзі, якія нарадзіліся тут.

Гаўрыленка Павел Нічыпаравіч

15 лютага 1902г - 4 лютага 1961г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Касцюкоўка

Жывапісец , Партрэтыст , Мастак

Беларускі жывапісец. Аўтар твораў пра гісторыка-рэвалюцыйныя падзеі, працоўныя будні горада і вёскі, подзвігах беларускіх партызан, а таксама партрэтаў і пейзажаў. Адзін з арганізатараў моладзевага аб’яднання Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі ў Віцебску.

Чытаць далей

Гаўрыленка Павел Нічыпаравіч беларускі жывапісец, партрэтыст, мастак

Кілін Сяргей Якаўлевіч

18 мая 1952г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Гомель

Навуковец , Фізік

Беларускі вучоны ў галіне квантавай оптыкі і квантавай інфарматыкі. Распрацаваў тэорыю квантавых флуктуацый пры нелінейна-аптычных узаемадзеяннях. Абгрунтаваў магчымасць стварэння квантавага камп’ютара. Аўтар больш за 460 навуковых прац.

Чытаць далей

Кілін Сяргей Якаўлевіч беларускі навуковец, фізік

Грачанікаў Анатоль Сямёнавіч

8 верасня 1938г - 7 сакавіка 1991г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Шарпілаўка

Паэт

Беларускі паэт і перакладчык. Аўтар зборнікаў вершаў «Магістраль», «Круглая плошча», «Палессе» (вершы і паэмы), зборніка паэзіі на рускай мове «Звезды и курганы» і інш. Пераклаў на беларускую мову зборнік паэзіі Зульфіі «Такое сэрца ў мяне».

Чытаць далей

Грачанікаў Анатоль Сямёнавіч беларускі паэт

Бабкоў Ігар Міхайлавіч

2 чэрвеня 1964г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Гомель

Пісьменнік , Паэт , Філосаф

Беларускі паэт, празаік, філосаф, культуролаг. Займаецца сучаснай посткаланіяльнай тэорыяй і гісторыяй філасофіі. Быў адным з заснавальнікаў Беларускага Калегіума. Апавяданьні, вершы ды эсэ перакладзены на польскую, украінскую, нямецкую мовы.

Чытаць далей

Бабкоў Ігар Міхайлавіч беларускі пісьменнік, паэт, філосаф

Бязлепкіна Аксана Пятроўна

26 ліпеня 1981г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Гомель

Літаратуразнавец , Пісьменнік

Беларуская пісьменніца, літаратуразнаўца, крытык. Кірункі навуковай дзейнасці: беларуская літаратура 19—20 ст., параўнальнае літаратуразнаўства. Даследчыца і аўтар беларускага дэтэктыва. Лаўрэат прэміі «Залатая літара—2003».

Чытаць далей

Бязлепкіна Аксана Пятроўна беларускі літаратуразнавец, пісьменнік

Рассадзін Сяргей Яўгенавіч

30 ліпеня 1958г - 2 ліпеня 2017г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Гомель

Археолаг , Геральдыст , Гісторык

Беларускі гісторык, археолаг, крыніцазнавец, геральдыст. Навуковыя інтарэсы: археалогія; старажытная, сярэдневяковая, новая гісторыя; геральдыка. Арганізаваў і ўзначальваў Лаўрышаўскія археалагічныя экспедыцыі. Аўтар больш чым 300 прац.

Чытаць далей

Рассадзін Сяргей Яўгенавіч беларускі археолаг, геральдыст, гісторык

Штыхаў Георгій Васілевіч

14 чэрвеня 1927г - 2 сакавіка 2018г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Старая Беліца

Археолаг , Гісторык

Беларускі археолаг і гісторык. Доктар гістарычных навук. Навуковыя зацікаўленні: археалогія і гісторыя Беларусі VI—XIII ст., гісторыя і археалогія Полацкай землі, вытокі беларускай народнасці. Вывучае гарады Полацкай зямлі.

Чытаць далей

Штыхаў Георгій Васілевіч беларускі археолаг, гісторык

Ахроменка Уладзіслаў Ігаравіч

29 студзеня 1965г - 9 лістапада 2018г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Гомель

Пісьменнік , Празаік , Сцэнарыст

Беларускі пісьменнік, празаік, драматург і кінасцэнарыст. Працаваў у вострасюжэтных жанрах — дэтэктыў, трылер, альтэрнатыўная гісторыя. Быў адным з пачынальнікаў у Беларусі жанру кінарамана. Аўтар кніг прозы, п’есы «Русалка Камсамольскага возера».

Чытаць далей

Ахроменка Уладзіслаў Ігаравіч беларускі пісьменнік, празаік, сцэнарыст

Радчанка Зінаіда Фёдараўна

1839г - 18 сакавіка 1916г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Старыя Дзятлавічы

Фалькларыст , Этнограф

Беларуская і ўкраінская фалькларыстка. Падрыхтавала кнігу «Зборнік маларускіх i беларускіх песень Гомельскага павета, запісаных для голасу з акампанементам фартэпіяна». Апублікавала каля 700 народных песень, у тым ліку 180 з мелодыямі.

Чытаць далей

Любоў Уладзіміраўна Хатылёва

12 сакавіка 1928г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Гомель

Генетык , Навуковец

Беларускі вучоны ў галіне генетыкі раслін, доктар біялагічных навук. З’яўляецца адным з аўтараў шэрагу гібрыдаў таматаў, сартоў перцу, сорту трыцікале «Няміга». Аўтар больш за 400 навуковых прац, 12 аўтарскіх пасведчанняў, 3 патэнтаў.

Чытаць далей

Любоў Уладзіміраўна Хатылёва беларускі генетык, навуковец

Сяркоў Іван Кірэевіч

4 студзеня 1929г - 27 мая 1998г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Пакалюбічы

Дзіцячы пісьменнік , Пісьменнік , Паэт , Сцэнарыст , Гумарыст

Беларускі дзіцячы пісьменнік. Літаратурную працу пачаў з кароткіх гумарыстычных апавяданняў. Аўтар аповесцей «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты…». Напісаў сцэнарый фільма «Мы — хлопцы жывучыя».

Чытаць далей

Сяркоў Іван Кірэевіч беларускі дзіцячы пісьменнік, пісьменнік, паэт, сцэнарыст, гумарыст
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(