RU BE

Навукоўцы, якія нарадзіліся ў Гродзенскай вобласці

Фёдараў Фёдар Іванавіч

19 чэрвеня 1911г - 13 кастрычніка 1994г

Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, Турэц

Навуковец, Фізік

Беларускі фізік-тэарэтык, адзін тых, хто распачаў беларускую тэарэтычную фізіку. Пабудаваў тэорыю аптычных уласцівасцей магнітных і паглынальных крышталёў, развіў каварыянтныя метады прамога тэнзарнага злічэння ў оптыцы і акустыцы крышталёў.

Чытаць далей

Фёдараў Фёдар Іванавіч беларускі навуковец, фізік

Сідор Сяргей Іванавіч

25 мая 1937г - 17 ліпеня 1998г

Гродзенская вобласць, Зэльвенскі раён, Янаўшчына

Географ, Навуковец

Беларускі географ, кандыдат гістарычных навук. Заклаў асновы сучаснай беларускай сацыяльна-эканамічнай геаграфіі. Стваральнік першага ў незалежнай Беларусі паўнавартаснага падручніка па геаграфіі Беларусі.

Чытаць далей

Сідор Сяргей Іванавіч беларускі географ, навуковец

Булыка Аляксандр Мікалаевіч

18 сакавіка 1935г

Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, Селішча

Лінгвіст, Навуковец, Філолаг

Беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук. Галоўная тэма даследаванняў: гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Таксама: аналіз мовы помнікаў старажытнай беларускай літаратуры, даследаванні старабеларускай графікі, арфаграфіі, фанетыкі.

Чытаць далей

Булыка Аляксандр Мікалаевіч беларускі лінгвіст, навуковец, філолаг

Смалянчук Аляксандр Фёдаравіч

23 мая 1959г

Гродзенская вобласць, Дзятлаўскі раён, Казлоўшчына

Гісторыкі, Навукоўцы

Беларускі гісторык. Асноўныя тэмы даследаванняў: гісторыя польскага руху ў Беларусі і Літве ў XIX — пачатку XX ст., гісторыя беларускага нацыянальнага руху, палітычная гісторыя Беларусі XIX—XX ст. і яе адлюстраванне ў памяці жыхароў Беларусі.

Чытаць далей

Смалянчук Аляксандр Фёдаравіч беларускі гісторык, навуковец

Пракапчук Андрэй Якаўлевіч

16 ліпеня 1896г - 13 красавіка 1970г

Гродзенская вобласць, Слонімскі раён, Чамяры

Дэрматавенеролаг, Медык, Навуковец

Беларускі дэрматавенеролаг. Заснавальнік беларускай школы дэрматавенеролагаў. Абгрунтаваў новыя метады дыягностыкі і лячэння скурных хвароб. Ужыў радыеактыўныя ізатопы і стэроідныя гармоны пры лячэнні скурных хвароб. Аўтар звыш 230 навуковых прац.

Чытаць далей

Пракапчук Андрэй Якаўлевіч беларускі дэрматавенеролаг, медык, навуковец

Карпуць Іван Мацвеевіч

1 студзеня 1938г - 18 лютага 2012г

Гродзенская вобласць, Бераставіцкі раён, Даўбянкі

Навуковец

Беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Навуковыя працы ў галіне імуналогіі і імунапаталогіі ў жывёл. Апублікаваў больш за 600 навуковых прац. Аўтар 11 вынаходак і патэнтаў. Аўтар і сааўтар 12 дыягнастычных, лячэбна-прафілактычных прэпаратаў.

Чытаць далей

Карпуць Іван Мацвеевіч беларускі навуковец
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(