RU BE

Беларускія мастакі

Апіёк Мікалай Апанасавіч

20 лістапада 1935г

Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, Макараўка

Жывапісец, Мастак

Беларускі мастак. Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах пейзажа, партрэта, тэматычнай карціны і нацюрморта, а таксама ў станковай графіцы і сцэнаграфіі. Асноўныя творы: карціны «Маё хрышчэнне», «…І апусціўся анёл», «Сын цывілізацыі».

Чытаць далей

Герус Сямён Пятровіч

21 лістапада 1925г - 1998г

Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, Кунічна

Графік, Мастак

Беларускі мастак-графік. Працаваў у станковай графіцы. Першым сярод беларускіх мастакоў у паваенныя гады ўзняў гістарычную тэматыку ў выяўленчым мастацтве. У розных тэхніках выканаў партрэты К. Каліноўскага, Ф. Скарыны, П. Броўкі, М. Танка.

Чытаць далей

Забораў Абрам Барысавіч

18 лютага 1911г - 1985г

Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, Лёзна

Мастакі

Беларускі жывапісец і графік. Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Аўтар сюжэтна-тэматычных карцін: «Дзе сын?», «Перад бурай». Працаваў і ў кніжнай графіцы. Сярод станковых графічных работ вылучаецца малюнак вугалем «Партызан».

Чытаць далей

Казакевіч Мікалай Канстанцінавіч

5 мая 1934г - 7 лютага 2021г

Мінская вобласць, Бярэзінскі раён, Дулебы

Жывапісец, Мастак

Беларускі мастак-жывапісец. Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах лірычнага пейзажу, сюжэтна-тэматычнай карціны. Адной з найбольш вядомых прац мастака з’яўляецца карціна «Над роднымі прасторамі». Карціны знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі.

Чытаць далей

Карачун Юрый Аляксандравіч

27 снежня 1931г - 11 чэрвеня 1997г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Графік, Мастацтвазнавец, Мастак

Беларускі мастак-графік, мастацтвазнаўца. Аўтар-складальнік альбомаў «Янка Купала ў творчасці мастакоў» і «Якуб Колас у творчасці мастакоў», аўтарам кнігі пра народнага мастака БССР Яўгена Зайцава. Асноўныя працы: малюнкі «Сосны», «Гурзуф».

Чытаць далей

Крываблоцкая Галіна Пятроўна

26 ліпеня 1953г

Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, Янкі

Мастак

Беларускі мастак. Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Удзельніца мастацкіх выставак з 1976 г. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Літаратурным музеі Я. Купалы, у прыватных зборах у ЗША, Індыі, Германіі і інш.

Чытаць далей

Міхалап Мікалай Пракопавіч

28 красавіка 1886г - 29 снежня 1979г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Кераміст, Мастак

Беларускі мастак-кераміст. Пакінуў вялікую творчую спадчыну. Унікальная калекцыя ганчарных вырабаў, сабраная Мікалаем Міхалапам падчас даследчых этнаграфічных паездак па Беларусі, цяпер захоўваецца ў Музеі старажытнабеларускай культуры.

Чытаць далей

Свентахоўскі Пётр Уладзіміравіч

1939г - 2006г

Брэсцкая вобласць, Бярозаўскі раён, Зубачы

Партрэтыст, Мастак

Беларускі мастак. Змаганню беларусаў падчас Другой сусветнай ён прысвяціў грунтоўныя шматфігурныя кампазіцыі. Намаляваў разбураныя вежы Наваградскага замка і частку землянога валу. Спрабаваў сябе і як партрэтыст.

Чытаць далей

Тоўсцік Уладзімір Антонавіч

24 чэрвеня 1949г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Мастак

Беларуcкі мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Пастаянны ўдзельнік рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выстаў. Лаўрэат прэміі місіі ААН у Беларусі «Хабітат-II».

Чытаць далей

Качан Уладзімір Уладзіміравіч

14 лістапада 1958г

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, Гродна

Жывапісец, Мастак

Беларускі жывапісец-манументаліст. Мастак па-свойму інтэрпрэтуе вядомыя сюжэты з сусветнай міфалогіі, мастацтва, сакральнай гісторыі. У сваёй творчасці ён імкнецца спасцігнуць культурныя коды майстроў еўрапейскай жывапісу розных стагоддзяў.

Чытаць далей

Шкаруба Валерый Фёдаравіч

10 снежня 1957г - 19 лістапада 2020г

Мінская вобласць, Барысаўскі раён, Барысаў

Жывапісец, Пейзажыст, Мастак

Беларускі мастак-жывапісец. Працаваў у станковым жывапісе, пераважна ў жанры пейзажа. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нямецкім федэральным банку, а таксама ў прыватных калекцыях у ЗША, Францыі, Італіі, Германіі.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(