RU BE

Фізікі, якія нарадзіліся ў Мінскай вобласці

Якуб Наркевіч-Ёдка

8 студзеня 1848г - 6 лютага 1905г

Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, Турын

Біёлаг, Вынаходнік, Медык, Фізік

Беларускі фізік, медык, біёлаг. Доктар медыцыны. Вынайшаў спосаб бесправадной перадачы і прыёму злектрамагнітных хваляў на адлегласці. Зрабіў значныя адкрыцці ў галіне метэаралогіі (вымярэнне хуткасці руху аблокаў, вільготнасці глебы і інш.).

Чытаць далей

Якуб Наркевіч-Ёдка беларускі біёлаг, вынаходнік, медык, фізік

Кісялеўскі Леанід Іванавіч

12 красавіка 1927г - 8 кастрычніка 1991г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Навуковец, Фізік

Беларукі фізік. Работы па лазерна-плазменных сістэмах, тэхналогіі выкарыстання нізкатэмпературнай плазмы і лазераў. Распрацаваў метады атрымання высокастабільнай плазмы. Аўтар больш за 200 навуковых прац і вынаходніцтваў.

Чытаць далей

Кісялеўскі Леанід Іванавіч беларускі навуковец, фізік

Чыжык Сяргей Антонавіч

28 мая 1959г

Мінская вобласць, Нясвіжскі раён, Асмолава

Навуковец, Фізік

Беларускі вучоны ў галіне фізікі і механікі паверхняў на мікра- і нанаўзроўні, нанадыягностыкі. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны новыя працэдуры ў атамна-сілавой мікраскапіі. Аўтар больш за 280 навуковых прац, у т. ч. 2 манаграфіі і 7 патэнтаў.

Чытаць далей

Чыжык Сяргей Антонавіч беларускі навуковец, фізік

Барысевіч Мікалай Аляксандравіч

21 верасня 1923г - 25 кастрычніка 2015г

Мінская вобласць, Бярэзінскі раён, Лучны Мост

Навуковец, Фізік

Беларускі фізік. Аўтар больш 270 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій. Адкрыў з’яву стабілізацыі-лабілізацыі электронна-узбуджаных шмататамных малекул. Распрацаваў статыстычную тэорыю фотафізічных працэсаў у складаных малекулах.

Чытаць далей

Барысевіч Мікалай Аляксандравіч беларускі навуковец, фізік

Хадыка Юрый Віктаравіч

23 чэрвеня 1938г - 11 верасня 2016г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Навуковец, Фізік

Беларускі навуковец, грамадскі і культурны дзеяч. Доктар фізіка-матэматычных навук. Аўтар каля 150 навуковых прац па фізіцы, каля 200 навукова-тэхнічных справаздач, каля 30 публікацый па гісторыі беларускага мастацтва.

Чытаць далей

Хадыка Юрый Віктаравіч беларускі навуковец, фізік

Лесніковіч Анатоль Іванавіч

3 красавіка 1941г - 5 лютага 2019г

Мінская вобласць, Слуцкі раён, Рачкавічы

Навуковец, Фізік, Хімік

Беларускі фізікахімік. Распрацаваў метады ізапараметрычных суадносін і рашэння адваротнай задачы неізатэрмічнай кінетыкі для простых і некаторых складаных рэакцый кандэнсаваных рэчываў. Аўтар каля 400 навуковых прац, больш за 60 вынаходніцтваў.

Чытаць далей

Лесніковіч Анатоль Іванавіч беларускі навуковец, фізік, хімік

Гурыновіч Георгій Паўлавіч

26 красавіка 1933г - 26 лютага 1994г

Мінская вобласць, Барысаўскі раён, Барысаў

Вынаходнік, Навуковец, Фізік

Беларускі фізік. Аўтар больш за 280 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 25 вынаходстваў. Распрацаваў метады спектраскапічнага даследавання і вызначыў квантавыя выхады ўсіх стадый асноўнай фотарэакцыі хларафілападобных злучэнняў.

Чытаць далей

Гурыновіч Георгій Паўлавіч беларускі вынаходнік, навуковец, фізік

Казак Мікалай Станіслававіч

29 кастрычніка 1945г

Мінская вобласць, Уздзенскі раён, Дзешчанка

Навуковец, Фізік

Савецкі і беларускі фізік. Аўтар каля 200 навуковых прац і 31 вынаходкі. Унёс уклад у вывучэнне і павышэнне эфектыўнасці працэсаў перабудовы частоты лазернага выпраменьвання ў крышталях.

Чытаць далей

Казак Мікалай Станіслававіч беларускі навуковец, фізік

Ліштван Іван Іванавіч

3 лістапада 1932г

Мінская вобласць, Валожынскі раён, Дайнава Вялікая

Навуковец, Фізік, Хімік

Беларускі вучоны ў галіне фізіка-хіміі торфу і калоіднай хіміі. Быў навуковым каардынатарам дзяржаўных праграм фундаментальных даследаванняў «Прыродакарыстанне», «Бiясферна-сумяшчальныя тэхналогіі».

Чытаць далей

Ліштван Іван Іванавіч беларускі навуковец, фізік, хімік

Астапчык Станіслаў Аляксандравіч

7 верасня 1935г - 1 снежня 2015г

Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, Мар'іна Горка

Навуковец, Фізік

Беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і фізікі металаў. Аўтар навуковых прац па тэорыі і практыцы хуткаснай тэрмічнай апрацоўкі канструкцыйных сталей і сплаваў, тэхналогіях атрымання і апрацоўкі кампазіцыйных матэрыялаў.

Чытаць далей

Астапчык Станіслаў Аляксандравіч беларускі навуковец, фізік

Барышэўскі Уладзімір Рыгоравіч

1 ліпеня 1940г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Навуковец, Фізік

Беларускі вучоны-фізік, Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь. Аўтар двух адкрыццяў СССР у галіне ядзернай фізікі. Заснавальнік і кіраўнік навуковай школы «Ядзерная оптыка палярызаваных асяроддзяў». Аўтар больш чым 200 навуковых публікацый.

Чытаць далей

Барышэўскі Уладзімір Рыгоравіч беларускі навуковец, фізік

Бокуць Барыс Васільевіч

27 кастрычніка 1926г - 15 сакавіка 1993г

Мінская вобласць, Уздзенскі раён, Сакольшчына

Навуковец, Фізік

Беларускі фізік-тэарэтык. Ім былі распрацаваны метады карэктнага рашэння межавых задач пры разглядзе гіратропных крышталёў натуральнага паходжання. Аўтар каля 200 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 20 вынаходстваў.

Чытаць далей

Бокуць Барыс Васільевіч беларускі навуковец, фізік

Валадзько Леанід Вікенцьевіч

2 студзеня 1928г - 29 верасня 1978г

Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, Баравое

Вынаходнік, Навуковец, Фізік

Беларускі фізік-эксперыментатар. Распрацаваў метад статыстычнай рэгістрацыі кінэтыкі люмінесцэнцыі. Даследаваў будову вадкіх крышталяў метадам інфрачырвонага дыхраізму. Аўтар больш за 120 навуковых прац, 14 вынаходніцтваў.

Чытаць далей

Валадзько Леанід Вікенцьевіч беларускі вынаходнік, навуковец, фізік
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(