RU BE

Літаратуразнаўцы, якія нарадзіліся ў Мінскай вобласці

Багдановіч Максім Адамавіч

9 снежня 1891г - 25 мая 1917г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Літаратуразнавец, Паэт, Публіцыст

Беларускі паэт, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык, літаратуразнавец; класік беларускай літаратуры, адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай беларускай мовы. Яго спадчына ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры.

Чытаць далей

Багдановіч Максім Адамавіч беларускі літаратуразнавец, паэт, публіцыст

Скобелеў Эдуард Марцінавіч

8 снежня 1935г - 24 кастрычніка 2017г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Літаратуразнавец, Пісьменнік, Паэт, Публіцыст

Беларускі пісьменнік, грамадскі і палітычны дзеяч. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Пісаў на рускай мове.

Чытаць далей

Скобелеў Эдуард Марцінавіч беларускі літаратуразнавец, пісьменнік, паэт, публіцыст

Алесь Марціновіч

18 жніўня 1946г

Мінская вобласць, Слуцкі раён, Казловічы

Літаратуразнавец, Пісьменнік

Беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца. Аўтар больш як 30 кніг, у тым ліку выданняў па гісторыі для дзяцей. Вяршыняй творчасці з'яўляецца шматтомная гісторыя Беларусі ў асобах. Склаў кнігі паэзіі «Мы і яны» і «Слова міру і праўды» і іншыя.

Чытаць далей

Алесь Марціновіч беларускі літаратуразнавец, пісьменнік

Фарботка Язэп Аўгусцінавіч (Юзюк Фарботка)

5 верасня 1893г - 8 чэрвеня 1956г

Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, Налібакі

Літаратуразнавец, Паэт

Беларускі паэт, літаратуразнавец, перакладчык, удзельнік грамадска-палітычнага руху Беларусі пачатку ХХ стагоддзя. Першыя вершы надрукаваў у Нашай Ніве ў 1912 годзе — «Зацьменне» і «Зруйнаваў». Пераклаў урывак «Пана Тадэвуша» на беларускую мову.

Чытаць далей

Фарботка Язэп Аўгусцінавіч (Юзюк Фарботка) беларускі літаратуразнавец, паэт

Бабарэка Адам Антонавіч

14 кастрычніка 1899г - 10 кастрычніка 1938г

Мінская вобласць, Капыльскі раён, Слабада-Кучынка

Драматург, Літаратуразнавец, Паэт, Празаік

Беларускі літаратуразнавец, кpытык, празаік, паэт, філосаф. У 1925 выдаў кнігу прозы «Апавяданні». Пасля яе выхаду пісаў пераважна літатурна-крытычныя артыкулы. Распрацоўваў метадалагічныя пытанні літаратуразнаўства і эстэтыкі.

Чытаць далей

Бабарэка Адам Антонавіч беларускі драматург, літаратуразнавец, паэт, празаік

Алесь Адамовіч

3 верасня 1927г - 26 студзеня 1994г

Мінская вобласць, Капыльскі раён, Канюхі

Літаратуразнавец, Пісьменнік, Сцэнарыст

Беларускі пісьменнік-гуманіст, крытык, навуковец, кінасцэнарыст, публіцыст, грамадскі дзеяч. Па яго творах пастаўлены тэатральныя спектаклі, зроблены радыёпастаноўкі, зняты мастацкія фільмы. Творы пра вайну перакладзены на 21 мову.

Чытаць далей

Алесь Адамовіч беларускі літаратуразнавец, пісьменнік, сцэнарыст

Ермаловіч Мікола Іванавіч

29 красавіка 1921г - 5 сакавіка 2000г

Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, Малыя Навасёлкі

Гісторык, Літаратуразнавец, Пісьменнік, Публіцыст

Беларускі гісторык, публіцыст, крытык і літаратуразнаўца. Заснавальнік новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі, аўтар і выдавец непадцэнзурных тэкстаў 1960—1980-х гадоў. Працы ў значнай ступені паўплывалі на фармаванне сучаснай грамадскай думкі.

Чытаць далей

Ермаловіч Мікола Іванавіч беларускі гісторык, літаратуразнавец, пісьменнік, публіцыст

Жылка Уладзімір Адамавіч

27 мая 1900г - 1 сакавіка 1933г

Мінская вобласць, Нясвіжскі раён, Макашы

Літаратуразнавец, Пісьменнік, Паэт, Філолаг

Беларускі паэт, перакладчык, крытык. Аўтар паэмы «Уяўленне», зборніка вершаў «На ростані». Публікаваў артыкулы пра месца беларускай культуры ў славянскім свеце, пра творчасць беларускіх паэтаў. Пераклаў асобныя творы А. Блока, А. Міцкевіча.

Чытаць далей

Жылка Уладзімір Адамавіч беларускі літаратуразнавец, пісьменнік, паэт, філолаг

Юрка Гаўрук

23 красавіка 1905г - 18 лютага 1979г

Мінская вобласць, Слуцкі раён, Слуцк

Літаратуразнавец, Паэт, Рэжысёр

Беларускі перакладчык, паэт, літаратурны крытык. Аўтар артыкулаў па тэорыі і практыцы мастацкага перакладу. Пераклаў п’есы У. Шэкспіра «Сон у летнюю ноч», «Гамлет», «Атэла», «Канец — справе вянец», «Кароль Лір», «Антоній і Клеапатра».

Чытаць далей

Юрка Гаўрук беларускі літаратуразнавец, паэт, рэжысёр

Каспяровіч Мікалай Іванавіч

9 мая 1900г - 26 снежня 1937г

Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, Красны Акцябр

Мастацтвазнавец, Краязнаўца, Літаратуразнавец, Этнограф

Беларускі этнограф, краязнавец, лексікаграф, мастацтвазнавец і літаратуразнавец. Пісаў пра гісторыю краязнаўчай працы на Беларусі, яе задачы і методыку, даследаваў гісторыю беларускага выяўленчага мастацтва, архітэктуру, сучасную графіку.

Чытаць далей

Каспяровіч Мікалай Іванавіч беларускі мастацтвазнавец, краязнаўца, літаратуразнавец, этнограф

Рагойша Вячаслаў Пятровіч

5 чэрвеня 1942г

Мінская вобласць, Валожынскі раён, Ракаў

Літаратуразнаўцы, Навукоўцы, Філолагі

Беларускі філолаг, літаратуразнаўца. Першым дасканала даследваў рукапісы Я.Купалы і знайшоў падчас гэтай працы дзясятак новых твораў беларускага класіка. Аўтар звыш 800 навуковых публікацый і даследаванняў па гiсторыi i тэорыi беларускай лiтаратуры.

Чытаць далей

Рагойша Вячаслаў Пятровіч беларускі літаратуразнавец, навуковец, філолаг

Ельскі Аляксандр Карлавіч

4 чэрвеня 1834г - 10 верасня 1916г

Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, Дудзічы

Гісторык, Краязнаўца, Літаратуразнавец, Публіцыст

Беларускі гісторык, літаратуразнавец, краязнавец, публіцыст, паэт, перакладчык, паэт, празаік. Адзін з першых гісторыкаў беларускай літаратуры і збіральнікаў беларускіх рукапісаў.

Чытаць далей

Ельскі Аляксандр Карлавіч беларускі гісторык, краязнаўца, літаратуразнавец, публіцыст

Барысенка Васіль Васілевіч

25 красавіка 1904г - 26 ліпеня 1984г

Мінская вобласць, Барысаўскі раён, Барысаў

Літаратуразнаўцы

Беларускі літаратуразнаўца, крытык, педагог. Вывучаў пытанні тэорыі і гісторыі беларускай літаратуры, праблемы тэксталогіі беларускай літаратуры, даследаваў творчасць Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, З. Бядулі, В. Дуніна-Марцінкевіча, П. Труса.

Чытаць далей

Барысенка Васіль Васілевіч беларускі літаратуразнавец

Барычэўскі Яўген Іванавіч

17 снежня 1883г - 12 верасня 1934г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Літаратуразнавец

Беларускі літаратуразнавец і перакладчык. Працаваў над перакладам брашуры Бродэра Хрысціянсена «Психология и теория познания». Артыкулы і даследаванні па пытаннях паэтыкі і эстэтыкі, прысвечаныя творчасці Янкі Купалы, Якуба Коласа і інш.

Чытаць далей

Барычэўскі Яўген Іванавіч беларускі літаратуразнавец

Марціновіч Дзяніс Аляксандравіч

8 жніўня 1986г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Гісторык, Літаратуразнавец

Беларускі гісторык, літаратурны і тэатральны крытык, журналіст. З’яўляўся аглядальнікам газеты «Літаратура і мастацтва». Піша на беларускай і рускай мовах. Аўтар кніг «Донжуанскі спіс» Караткевіча» і «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча».

Чытаць далей

Марціновіч Дзяніс Аляксандравіч беларускі гісторык, літаратуразнавец

Мархель Уладзімір Іосіфавіч

28 сакавіка 1940г - 26 жніўня 2013г

Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, Жыгалкі

Літаратуразнаўцы, Паэты

Беларускі літаратуразнавец, паэт, перакладчык. Выступаў у рэспубліканскім друку як паэт і літаратуразнавец. Даследаваў беларускую літаратуру ХІХ ст., беларуска-польскія літаратурныя ўзаемасувязі.

Чытаць далей

Мархель Уладзімір Іосіфавіч беларускі літаратуразнавец, паэт
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(