RU BE

Пісьменнікі, якія нарадзіліся ў Мінскай вобласці

Альгерд Бахарэвіч

31 студзеня 1975г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Пісьменнік

Беларускі пісьменнік і перакладчык. Аўтар кніг прозы «Натуральная афарбоўка», «Ніякай літасьці Валянціне Г.», «Праклятыя госьці сталіцы», «Сарока на шыбеніцы». Раман «Сабакі Эўропы» (2017) атрымаў беларускую прэмію «Кніга году».

Чытаць далей

Альгерд Бахарэвіч беларускі пісьменнік

Бутэвіч Анатоль Іванавіч

15 чэрвеня 1948г

Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, Вязавец

Дзіцячы пісьменнік, Пісьменнік, Публіцыст

Беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, пісьменнік, перакладчык, публіцыст, крытык. Працуе ў сферы дзіцячай літаратуры, гістарычнай, публіцыстыкі, крытыкі, у галіне перакладу. Яго творы перакаладаліся на польскую, румынскую, балгарскую мовы.

Чытаць далей

Бутэвіч Анатоль Іванавіч беларускі дзіцячы пісьменнік, пісьменнік, публіцыст

Мартысевіч Марыя Аляксандраўна

28 сакавіка 1982г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Пісьменнікі, Паэты

Беларуская перакладчыца, паэтка, эсэістка, літаратуразнавец. Артыкулы на культурніцкую тэматыку, а таксама кніжныя рэцэнзіі друкаваліся ў часопісах. За публіцыстыку атрымала прэміі «Вольнае слова». Рэдактарка кніжнай серыі «Амерыканка».

Чытаць далей

Мартысевіч Марыя Аляксандраўна беларускі пісьменнік, паэт

Мушынская Таццяна Міхайлаўна

26 чэрвеня 1958г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Дзіцячы пісьменнік, Драматург, Пісьменнік, Паэт, Празаік, Сцэнарыст

Беларуская паэтэса, празаік, тэатральны крытык, журналістка, лібрэтыст. Піша на беларускай і рускай мовах. Найбольшую вядомасць атрымала як лірычная паэтэса. Значная колькасць вершаў пакладзены на музыку. Спрабуе сябе як драматург і сцэнарыст.

Чытаць далей

Мушынская Таццяна Міхайлаўна беларускі дзіцячы пісьменнік, драматург, пісьменнік, паэт, празаік, сцэнарыст

Алесь Пашкевіч

11 верасня 1972г

Мінская вобласць, Слуцкі раён, Набушава

Пісьменнік, Паэт, Публіцыст

Беларускі паэт, празаік, літаратуразнаўца, публіцыст. Аўтар шэрагу літаратуразнаўчых манаграфій і публікацый у друку. Вершы і проза перакладаліся на рускую, украінскую, польскую, літоўскую, балгарскую, англійскую і шведскую мовы.

Чытаць далей

Алесь Пашкевіч беларускі пісьменнік, паэт, публіцыст

Шніп Віктар Анатолевіч

26 сакавіка 1960г

Мінская вобласць, Валожынскі раён, Пугачы

Дзіцячыя пісьменнікі, Пісьменнікі, Паэты, Празаікі

Беларускі паэт, празаік, перакладчык. Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Аўтар кніг паэзіі і прозы, а таксама кніг для дзяцей. Суаўтар многіх зборнікаў, а таксама зборніка казак «Нявеста для Базыля». Пісаў тэксты для рок-гуртоў і бардаў.

Чытаць далей

Шніп Віктар Анатолевіч беларускі дзіцячы пісьменнік, пісьменнік, паэт, празаік

Мар’ян Дукса

5 красавіка 1943г - 19 красавіка 2019г

Мінская вобласць, Мядзельскі раён, Каракулічы

Дзіцячыя пісьменнікі, Пісьменнікі, Паэты, Празаікі

Беларускі празаік і паэт. Выдаў вершаваныя зборнікі «Спатканне», «Крокі», «Станцыя», «Прыгаршчы суніц», «Забытыя словы», «Зона супраціўлення», «Твая пара сяўбы», «Горн прымірэння». Аўтар кніг для дзяцей «Зялёны акварыум» і «Світаюць сосны».

Чытаць далей

Мар’ян Дукса беларускі дзіцячы пісьменнік, пісьменнік, паэт, празаік

Алесь Звонак

14 лютага 1907г - 2 лютага 1996г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Драматург, Пісьменнік, Паэт, Публіцыст

Беларускі паэт, драматург, перакладчык, тэатразнавец. Аўтар зборнікаў вершаў «Буры ў граніце», «Мая Радзіма», «Прадчуванне» (вершы і паэма), «Санеты», «Ружовая чайка», паэм «Каршун» і «Загай». Выступаў у галіне крытыкі, драматургіі тэатра і кіно.

Чытаць далей

Алесь Звонак беларускі драматург, пісьменнік, паэт, публіцыст

Жылка Уладзімір Адамавіч

27 мая 1900г - 1 сакавіка 1933г

Мінская вобласць, Нясвіжскі раён, Макашы

Літаратуразнавец, Пісьменнік, Паэт, Філолаг

Беларускі паэт, перакладчык, крытык. Аўтар паэмы «Уяўленне», зборніка вершаў «На ростані». Публікаваў артыкулы пра месца беларускай культуры ў славянскім свеце, пра творчасць беларускіх паэтаў. Пераклаў асобныя творы А. Блока, А. Міцкевіча.

Чытаць далей

Жылка Уладзімір Адамавіч беларускі літаратуразнавец, пісьменнік, паэт, філолаг

Алесь Бачыла

2 сакавіка 1918г - 3 студзеня 1983г

Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, Лешніца

Пісьменнік, Паэт, Празаік

Беларускі паэт, драматург, перакладчык. Аўтар зборнікаў паэзіі, паэмы «Асенняя аповесць». Многія яго вершы пакладзены на музыку. Аўтар лібрэта опер «Яснае світанне», «Калючая ружа» і аперэты «Паўлінка». Пісаў сатырычныя творы і творы для дзяцей.

Чытаць далей

Алесь Бачыла беларускі пісьменнік, паэт, празаік

Мікола Хведаровіч

24 сакавіка 1904г - 20 жніўня 1981г

Мінская вобласць, Капыльскі раён, Капыль

Пісьменнікі, Паэты, Празаікі

Паэт, празаік, перакладчык. Выйшлі таксама кнігі паэзіі «Рытмы», «Баявыя песні», «Вайна за мір», «Ха» (жарты, пародыі), «Усім сэрцам», «Залаты лістапад», «Перазвон бароў». Лаўрэат прэміі венгерскага агенцтва па літаратуры і мастацтву «Артысіуз».

Чытаць далей

Мікола Хведаровіч беларускі пісьменнік, паэт, празаік

Алесь Асташонак

1 чэрвеня 1954г - 7 верасня 2004г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Пісьменнік, Празаік, Сцэнарыст

Беларускі празаік, кінасцэнарыст, перакладчык. Быў старшым рэдактарам часопіса «Крыніца». Сумесна з В. Грыгалюнасам пераклаў з літоўскай мовы асобныя апавяданні Б. Радзявічуса, М. Слуцкіса, С. Шальцяніса.

Чытаць далей

Алесь Асташонак беларускі пісьменнік, празаік, сцэнарыст

Александровіч Андрэй Іванавіч

22 студзеня 1906г - 6 студзеня 1963г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Пісьменнікі, Паэты

Беларускі паэт, перакладчык, публіцыст, літаратурны крытык. Адзін з арганізатараў літаратурнага аб’яднання «Маладняк». Апяваў рэвалюцыйнае пераўтварэнне жыцця, будаўніцтва сацыялізму, сяброўства савецкіх народаў. Пісаў кнігі для дзяцей.

Чытаць далей

Александровіч Андрэй Іванавіч беларускі пісьменнік, паэт

Якуб Колас

3 лістапада 1882г - 13 жніўня 1956г

Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, Стоўбцы

Драматург, Пісьменнік, Паэт, Празаік, Публіцыст

Беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, мовазнавец; адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі. Многія паэтычныя творы пакладзены на музыку.

Чытаць далей

Якуб Колас беларускі драматург, пісьменнік, паэт, празаік, публіцыст

Якімовіч Аляксандр Іванавіч

17 студзеня 1904г - 15 студзеня 1979г

Мінская вобласць, Уздзенскі раён, Чурылава

Пісьменнікі, Паэты

Беларускі дзіцячы празаік і паэт, перакладчык. Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Гул бубна», «Перамога», літаратурных казак ў вершах і прозе «Каваль Вярнідуб», «Браты Лазоўскія». У апрацоўцы Якімовіча выйшла шмат беларускіх казак.

Чытаць далей

Якімовіч Аляксандр Іванавіч беларускі пісьменнік, паэт

Місько Павел Андрэевіч

14 сакавіка 1931г - 9 чэрвеня 2011г

Мінская вобласць, Слуцкі раён, Знамя

Дзіцячы пісьменнік, Драматург, Пісьменнік, Паэт, Публіцыст

Беларускі пісьменнік, празаік, паэт, публіцыст. Аўтар зборнікаў сатыры і гумару «Дзівак-чалавек», «Чэрці ў коміне». У творы для дзяцей уваходзіць прыгодніцкі і фантастычны элемент (кнігі «Падарожжа ў калгас», «Грот афаліны» і інш.). Пісаў вершы.

Чытаць далей

Місько Павел Андрэевіч беларускі дзіцячы пісьменнік, драматург, пісьменнік, паэт, публіцыст

Пташнікаў Іван Мікалаевіч

7 кастрычніка 1932г - 28 ліпеня 2016г

Мінская вобласць, Лагойскі раён, Задроздзе

Пісьменнік, Празаік

Беларускі пісьменнік. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа за аповесць «Найдорф». Аўтар раманаў «Чакай у далёкіх Грынях», «Мсціжы», «Алімпіяда», аповесцей «Лонва», «Тартак», «Найдорф», шматлікіх апавяданняў.

Чытаць далей

Пташнікаў Іван Мікалаевіч беларускі пісьменнік, празаік

Пятровіч Дзмітрый Леанідавіч

29 красавіка 1971г - 24 лістапада 2020г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Заслаўе

Кампазітар, Пісьменнік, Паэт, Празаік, Публіцыст

Беларускі паэт, празаік, публіцыст, перакладчык, кампазітар. Аўтар больш за 100 песень на словы такіх паэтаў, як Купала, Багдановіч, Блок, Караткевіч. Актыўна выступае як перакладчык з рускай і нямецкай моў вершаў рускіх і нямецкіх класікаў.

Чытаць далей

Пятровіч Дзмітрый Леанідавіч беларускі кампазітар, пісьменнік, паэт, празаік, публіцыст

Пятро Рунец

4 мая 1911г - 5 сакавіка 1997г

Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, Азярычына

Пісьменнік, Празаік

Беларускі празаік. Творы пераважна для дзяцей. Аўтар зборнікаў аповесцяў і апавяданняў «Юныя змагары», «Бярозавы конь». Склаў зборнік успамінаў дзяцей пра вайну «Ніколі не забудзем». Выдаў брашуру пра Янку Маўра «Чалавек з крылатай фантазіяй».

Чытаць далей

Пятро Рунец беларускі пісьменнік, празаік
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(