RU BE

Сербантовіч Анатоль Станіслававіч

Сербантовіч Анатоль Станіслававіч - беларускі паэт

13 мая 1941г - 21 сакавіка 1970г

Магілёўская вобласць, Шклоўскі раён, Ордаць

Паэт

Руск. Сербантович Анатолий Станиславович

Беларускі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і настаўніка. Экстэрнам здаў экзамены за дзесяць класаў у Роска-Сялецкай сярэдняй школе (1960), паступіў на аддзяленне журналістыкі БДУ. Адначасна з вучобай (з 1963) і пасля сканчэння ўніверсітэта (1965) працаваў літсупрацоўнікам часопіса «Бярозка», з 1969 г. — газеты «Піянер Беларусі». Член СП БССР (з 1967).

Творчасць

Дэбютаваў у друку вершамі ў 1959 г. (газета «Магілёўская праўда»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Азбука» (1966), «Міннае поле» (1968), «Пярсцёнак» (1971), «Жаваранак у зеніце» (1989).

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(