20 лістапада 1935г
Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, Макараўка
Руск. Опиок Николай Афанасьевич
Беларускі мастак.
Скончыў Пірагоўскую сямігадовую школу. У 1951—1955 гг. вучыўся ў Віцебскім мастацка-графічным вучылішчы, у 1956—1957 гг. — на 5 курсе Мінскага мастацкага вучылішча. Некаторы час працаваў у сістэме Мастацкага Фонду БССР (г. Віцебск). У 1964 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут. Вучыўся ў Ф. Дарашэвіча, Аляксандра Мазалёва, Яўгена Чамадурава.
З 1964 года 10 лет працаваў мастаком-пастаноўшчыкам Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, аформіў больш за 30 спектакляў.
Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 г. Член Саюза мастакоў БССР з 1966 г, кіраўнік Гродзенскай абласной арганізацыяй Саюза мастакоў БССР.
Персанальныя выстаўкі жывапісу наладжваў у Беларусі, Польшчы і Германіі.
Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах пейзажа, партрэта, тэматычнай карціны і нацюрморта, а таксама ў станковай графіцы і сцэнаграфіі.
Асноўныя творы: карціны «Год 1929», «Май 1945 года», «Маё хрышчэнне», «…І апусціўся анёл», «Сын цывілізацыі», «Слуцкія ткачыхі», серыя партрэтаў дзеячаў культуры Беларусі; афармленне спектакляў: «Варвары» М. Горкага, «Шануй бацьку свайго» В. Лаўрэнцьева, «Амністыя» М. Матукоўскага, «Трыбунал» Андрэя Макаёнка, «Дамы і гусары» А. Фрэдра, «Снежная каралева» Яўгена Шварца.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў і Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, а таксама ў прыватных калекцыях Расіі, Польшчы, Германіі, Галандыі і іншых краін.
Жонка — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Нікалаева.