15 красавіка 1916г - чэрвеня 1994г
Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, Наркавічы
Руск. Барсток Мария Никитична
Беларускі літаратуразнавец, паэтэса. Кандыдат філалагічных навук (1950). Член СП СССР з 1951 года.
Нарадзілася ў сялянскай сям’і. У 1935 г. скончыла Полацкі педагагічны тэхнікум. Два гады настаўнічала ў мятэчку Ветрына на Віцебшчыне. Вучылася завочна ў Магілёўскім педагагічным інстытуце, з 1973 г. — студэнтка Мінскага педагагічнага інстытута імя Горкага. Пасля вызвалення Заходняй Беларусі была накіравана працаваць загадчыкам аддзела культуры Брэсцкай абласной газеты «Заря». На пачатку Вялікай Айчыйннай вайны пераехала ў Горкаўскую вобласць. У 1945 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, потым аспірантуру пры Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. У 1949—1979 гг. — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Я. Купалы АН БССР.
У друку пачала выступаць з 1949 г. Напісала кнігі «Вобраз станоўчага героя ў творчасці Якуба Коласа» (1951), «Пятро Глебка» (1952), «Вывучэнне творчасці Кузьмы Чорнага ў школе» (1959; другое, дапоўненае выданне ў 1973), «Максім Багдановіч» (1961; другое, дапоўненае выданне ў 1974), «Адзінства і разнастайнасць сучаснай беларускай паэзіі» (1973), «Руплівы поўдзень: Нарыс творчасці Генадзя Бураўкіна» (1984). Выдала брашуру «Пятрусь Броўка» (1955), «Віднейшы беларускі дзіцячы пісьменнік Янка Маўр» (1958), «Максім Танк» (1962), «Вялікі Кастрычнік і беларуская літаратура» (1977) і інш. Адна з аўтараў «Гісторыя савецкай беларускай літаратуры» (1966), «История многонациональной советской литературы» (1977), «История белорусской советской литературы» (1977), дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Беларуская дзіцячая літаратура» (1966). Выступала ў перыядычным друку з вершамі і артыкуламі па пытанням дзіцячай літаратуры.