10 студзеня 1905г - 26 лютага 1993г
Мінская вобласць, Барысаўскі раён, Лошніца
Руск. Бирич Татьяна Васильевна
Беларускі савецкі афтальмолаг. Член-карэспандэнт АН БССР (1972), доктар медыцынскіх навук, прафесар (1948). Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1944), заслужаны ўрач БССР (1948). Дачка Таццяны Васільеўны Тамара Бірыч таксама была вядомым афтальмолагам.
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ў 1928 годзе. З 1939 г. дацэнт кафедры хвароб вачэй Мінскага медыцынскага інстытута, з 1941 г. дацэнт медыцынскага інстытута ў Саратаве, кансультант, начальнік аддзялення хвароб вачэй эвакашпіталю. З 1945 па 1985 гг. загадчык кафедры хвароб вачэй Мінскага медыцынскага інстытута. Галоўны афтальмолаг рэспублікі, старшыня Навуковага таварыства афтальмолагаў БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, намеснік старшыні Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1967 гг.
Асноўныя навуковыя працы ў галіне аксігенатэрапіі хвароб вачэй, лячэння сухотаў і апёкаў вачэй, выдалення катаракты з дапамогай нізкіх тэмператур (першая ў СССР), вывучэння кровазліцця ў сятчатку ў нованароджаных пры нармальных і паталагічных родах.
Упершыню ў Савецкім Саюзе (1961) ужыла метад крыяхірургіі пры захворваннях вачэй.
Аўтар больш за 230 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій:
Узнагароджана ордэнамі Леніна (1974), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949, 1960), медалямі. Ганаровы грамадзянін горада Мінска (1987).