18 жніўня 1925г - 18 лютага 1978г
Магілёўская вобласць, Магілёўскі раён, Магілёў
Руск. Дубарь Леонид Павлович
Беларускі жывапісец і графік.
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1961 годзе. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы з 1961 года.
Сярод работ сюжэтна-тэматычныя карціны «Чацвёра адважных» (1961), «У дарозе» (1962), «Тарпедная атака» (1963), «Пагрузка мін» (1964), «Матросы» (1970), пейзажы «Каля прычала» (1963), «Блакітнае змярканне» (1965), «Шэры дзень» (1967).
Працаваў у кніжнай графіцы, аформіў кнігі «Шчаслівая дарога» А. Александровіча (1958), «Мсціслаўцаў посах» Э. Ялугіна (1971), «Па закліку сэрца» М. Аляксеева (1974), «Дзяўчына ішла пасля вайны» М. Гамолкі (1976).