RU BE

Марцуль Генадзь Сямёнавіч

Марцуль Генадзь Сямёнавіч - беларускі гісторык

2 студзеня 1937г - 14 лістапада 2008г

Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, Лоўчыцы

Гісторык

Руск. Марцуль Геннадий Семёнович

Беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1969), прафесар (1997).

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1965). 3 1968 працуе на кафедры гуманітарных дысцыплін Мінскага радыётэхнічнага інстытута (з 1993 Беларускі ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі).

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Аўтар больш як 50 навуковых прац і навучальных дапаможнікаў для ВНУ па гісторыі Беларусі.

Асноўныя кірункі даследаванняў — патрыятычнае і інтэрнацыянальнае выхаванне моладзі, нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларусі, вопыт вырашэння нацыянальнага пытання ў СССР і краінах сацыялістычнай арыентацыі. Аўтар вучэбных дапаможнікаў для ВНУ «Беларусазнаўства» (1996), «Гісторыя Беларусі: Насельніцтва, фарміраванне і вызначэнне этнічных і дзяржаўна-адміністрацыйных межаў. Беларускае замежжа» (2-е выд. 1997, з М. Сташкевічам).

Выбраная бібліяграфія

  • Гісторыя Беларусі Ч. 1—2. 2 выд. Мн., 2000 (у сааўт.)
  • Гісторыя Беларусі. Канец XVIII ст. — 2002 г. 2 выд. Мн., 2002 (у сааўт.).
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(