RU BE

Бабкоў Ігар Міхайлавіч

Бабкоў Ігар Міхайлавіч - беларускі пісьменнік, паэт, філосаф

2 чэрвеня 1964г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Гомель

Пісьменнік, Паэт, Філосаф

Руск. Бобков Игорь Михайлович

Беларускі паэт, празаік, філосаф, культуролаг. Кандыдат філасофскіх навук (2003).

Біяграфія

у 1986 г. скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Мінск). У канцы 1980-х гг. быў сябрам літаратурных суполак «Бабілён» і «Тутэйшыя». Браў удзел у аднаўленні газеты «Наша Ніва» ў пачатку 1990-х гг., быў адным з заснавальнікаў Беларускага Калегіума. Выдаваў і рэдагаваў часопіс «Фрагмэнты».

Працуе ў Інстытуце філасофіі НАН Беларусі, займаецца сучаснай посткаланіяльнай тэорыяй і гісторыяй філасофіі. У 2003 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Філасофія Яна Снядэцкага і станаўленне познеасветніцкай рацыянальнасці ў Беларусі і Літве (першая трэць XIX стагоддзя)» і атрымаў навуковую ступень кандыдата філасофскіх навук.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Апавяданьні, вершы ды эсэ Ігара Бабкова перакладзены на польскую, украінскую, нямецкую, чэскую й вугорскую мовы. З'яўляецца аўтарам тэкстаў да песень гурту «Новае Неба».

Жыве ў Мінску.

Бібліяграфія

  • «Solus Rex» (1986), паэзія
  • «Герой вайны за празрыстасць» (1998), паэзія
  • «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» (2001), раман; у 2008 годзе выйшаў па-польску ў перакладзе Малгажаты Бухалік.
  • «Філасофія Яна Снядэцкага» (2002)
  • «Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньнi ру[i]наў» (2005), зборнік эсэ
  • «Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб» (2009), паэзія
  • «Хвілінка. Тры гісторыі» (2013), проза

Прызнанне

  • 1993: Прэмія Гліняны Вялес за зборнік «Solus Rex»;
  • 2005: Прэмія Залатая літара за кнігу «Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньнi ру[i]наў»;
  • 2009: шорт-ліст Прэміі «Angelus» за раман «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»;
  • 2011: Прэмія «Залаты апостраф»;
  • 2014: Прэмія Гедройца за кнігу «Хвілінка: Тры гісторыі».

Спампаваць кнігі

Хвілінка. Тры гісторыі
Спампаваць: fb2, txt
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(