15 жніўня 1960г
Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, Баранавічы
Руск. Игорь Ворошкевич
Беларускі рок-музыкант, мастак.
Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб'яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984).
У 1987 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, мастацка-прамысловы факультэт па спецыяльнасці «інтэр'ер і абсталяванне».
У 1983—1989 гадах быў вакалістам, потым лідарам гурта «Бонда». Пасля распаду «Бонды» ў 1989 годзе, сышоў у гурт «Рокіс», які ў 1991 годзе пераўтварыўся ў гурт «Крама», у якім грае дагэтуль. У 2008 годзе ў мінскай галерэі «Подземка» прайшла выстава мастацкіх прац Ігара Варашкевіча, арганізаваная ім разам з мастачкай Нікай Сандрас.
Мае сына.