16 студзеня 1940г - 29 сакавіка 2011г
Брэсцкая вобласць, Ганцавіцкі раён, Малькавічы
Руск. Логвинович Иван Филиппович
Беларускі паэт.
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 17-гадовым узросце паехаў у Данбас. Скончыў горнапрамысловае вучылішча (г. Снежнае Данецкай вобл.), працаваў шахцёрам. Пасля службы ў Савецкай Арміі працаваў шахцёрам у г. Тарэзе. У 37 гадоў з-за прафесійнага захворвання перавёўся слесарам на абагачальную фабрыку. У 1990 выйшаў на пенсію, у 1991 вярнуўся ў Беларусь, жыў у Паставах, у маі 1992 пераехаў у Баранавічы. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 2003). Пахаваны 31.3.2011 ў в. Малькавічы.
Першы верш напісаў у 3-м класе. Дэбютаваў вершамі ў 1960 (газета «Чырвоная змена»). На Украіне пісаў вершы на беларускай і рускай мовах, у Беларусі толькі па-беларуску. Аўтар кніг паэзіі «Разлукі выраёвыя» (2000), «Піліпаўка» (2001), «Ляда юдолі» (2003), «Далёкае і блізкае» (2004), «Палыновыя кветкі» (2007). Рыхтаваў да друку зборнік «Апошні забой», цяпер (2011) рыхтуецца пасмяротнае выданне. На Украіне друкаваўся ў калектыўных зборнікаў «Дорогие мои однополчане», «Зарницы», «Очень вовремя мы родились». У Беларусі верш І. Лагвіновіча «Востраў» увайшоў у зборнік выбранай беларускай паэзіі «Агледзіны» (1998), 14 вершаў у альманах паэзіі Брэстчыны «Дзядзінец» (1999), вялікія падборкі вершаў літаратурны альманах Баранавічаў «Святліца» (2000, 2006), верш «Прамірае паэт» у калектыўны зборнік «Верш на Свабоду» (2002), 5 вершаў у анталогію выбранай беларускай паэзіі 20 ст. «Краса і сіла» (2003). Друкаваліся ў перыядычных выданнях, газеце «Літаратура і мастацтва», часопісе «Вожык», брэсцкіх абласных газетах «Заря» і «Народная трыбуна», у газеце «Наша слова», у газетах г. Баранавічы «Наш край» і «Інтэкс-прэс».
Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя У. Калесніка (2008) за кнігу паэзіі «Палыновыя кветкі».
Кнігі
Асобныя творы