RU BE

Галубовіч Леанід Міхайлавіч

Галубовіч Леанід Міхайлавіч - беларускі паэт

12 жніўня 1950г

Мінская вобласць, Клецкі раён, Вароніна

Паэт

Руск. Голубович Леонид Михайлович

Беларускі паэт.

Біяграфія

Скончыў Грыцэвіцкую сярэднюю школу (1967), паступіў у Слуцкае ГПТВ-97. Служыў у Савецкай Арміі, працаваў электрыкам на прадпрыемствах Слуцка, Жабінкі і Клецка. З 1977 г. працаваў электрыкам у роднай вёсцы Вароніна. У 1984 г. Л.Галубовіч падрыхтаваў свой першы зборнік паэзіі «Таемнасць агню», у тым жа годзе быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў БССР. З 1987 г. вучыўся на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве, якія паспяхова скончыў у 1989 г. Працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных праграм на БТ (1989-1994), у часопісе «Крыніца» (1994-2002), у аддзеле крытыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» (2002—2010). Апекуецца спадчынай памерлых пісьменнікаў Міколы Купрэева, Васіля Гадулькі, Васіля Сахарчука, Віктара Стрыжака, Таццяны Зіненкі. Дзякуючы ў тым ліку і яго намаганням, творчасць заўчасна памерлых, але таленавітых беларускіх паэтаў і празаікаў знайшла шлях да ўдзячнага чытача.

Творы

На беларускай мове

  • Таемнасць агню: Вершы / Аўт. прадм. В. Палтаран. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1984. — 86с. — (Першая кніга паэта).
  • Споведзь бяссонай душы: Лірычны дзеннік. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1989. — 222 с. — ISBN 5-340-00190-3
  • «Бусел без гнязда» — Мн., 1989.
  • Таемнасць споведзі: Вершы. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1993. — 190 с. — (Бібліятэка беларускай паэзіі). — ISBN 5-340-01258-1
  • Заложнік цемры: Вершы / Леанід Галубовіч; Маст. Г. Г. Малышаў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 142 с. — ISBN 5-340-01399-5
  • Апошнія вершы Леаніда Галубовіча / Леанід Галубовіч; [Рэд. А. Аркуш]. — Полацк: Полацкая ляда, 2000. — 75 с. — (Бібліятэка часопіса «Калоссе»; Кн. 5). — (Серыя «Анталогія»).
  • Зацемкі з левай кішэні. — Мн.: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, 1998. — 219 с. — (Серыя "Бібліятэка «Фрагменты», Калекцыя «Галерэя Б»). — ISBN 985-6012-35-X
  • Сыс і кулуары: літаратурна-крытычныя эсэ / Леанід Галубовіч. — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 173, [2] с. — ISBN 978-985-6941-47-7
  • З гэтага свету: вершы пасля вершаў / Леанід Галубовіч; прадм. Ц. Чарнякевіча. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 108 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 23).

На рускай мове

  • Аист без гнезда: Стихи / Пер. с белорус. В. Казакевича; Худож. Е. Корвацкая. — М.: Советский писатель, 1989. — 140 с.

Прызнанне

  • Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1984)
  • Брэсцкая мядовая літаратурная прэмія (2007)
  • Прэмія «Залатая літара» (за кнігу «Сыс і кулуары») (2010)
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(