6 студзеня 1954г - 23 студзеня 2010г
Брэсцкая вобласць, Ганцавіцкі раён, Гута
Руск. Марук Владимир Антонович
Беларускі паэт і перакладчык.
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1970 скончыў Моўчадскую сярэднюю санаторную школу-інтэрнат і паступіў у Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум. Пасля заканчэння тэхнікума працаваў ва ўстановах культуры Ганцавіцкага раёна — у Шашкоўскай сельскай, раённай дзіцячай бібліятэках, загадчыкам аўтаклуба. У 1980 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе № 106 у Мінску. 3 1981 — карэспандэнт, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва газеты «Звязда», з 1986 — рэдактар, загадчык рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва». 3 1998 галоўны рэдактар выдавецтва «Белфакс». У 2003—2010 гадах намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя».
Першыя вершы апублікаваў у 1972 (газета «Магілёўская праўда»). Займаўся перакладамі з узбекскай, армянскай, туркменскай моў. Яго лепшыя вершы ўвайшлі ў асобныя анталогіі беларускай паэзіі.
Аўтар зборнікаў паэзіі: