RU BE

Ненадавец Аляксей Міхайлавіч

Ненадавец Аляксей Міхайлавіч - беларускі краязнаўца, літаратуразнавец, фалькларыст

12 лютага 1958г

Брэсцкая вобласць, Пінскі раён, Чухава

Краязнаўца, Літаратуразнавец, Фалькларыст

Руск. Ненадовец Алексей Михайлович

Беларускі літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук (1995).

Біяграфія

У 1980 скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт. 3 1992 працуе ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. Зараз працуе загадчыкам кафедры грамадскіх дысцыплін Бабруйскага філіяла БДЭУ.

Навуковая дзейнасць

Даследуе беларускую міфалогію, краязнаўства, фальклор, узаемасувязі літаратуры з міфалогіяй, а таксама Міншчыну ў легендах і паданнях.

Навуковыя працы

  • «Пакланіцеся дубу» (1993)
  • «Крэпасць на Бярэзіне»(1993)
  • «Святло таямнічага вогнішча» (1993)
  • «Каму пакланяліся продкі» (1996)
  • «За смугою міфа». — Мн.: Беларуская навука, 1999. — 254 с.
  • «Сілаю слова: Чорная і белая магія» (2002).
  • Міфалогія. Духоўныя вершы — Мн.: Беларуская навука, 2003 (кніга з серыі «Беларускі фальклор: Жанры, віды, паэтыка»).
  • Зборнікі легенд аб паходжанні назваў населенных пунктаў: «Брэстчына» (1995), «Міншчына» (1998), «Гродзеншчына» (1999), «Віцебшчына» (2000), «Гомельшчына» (2001), «Магілёўшчына» (2002).
  • Адзін з аўтараў гістарычна-дакументальных хронік «Памяць» Бабруйску і Бабруйскага раёна, выдадзеных адпаведна ў 1995 і 1998, напісаў артыкулы пра фальклор Калінкавіцкага і Брагінскага раёнаў (2002, 2003).
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(