15 красавіка 1948г
Магілёўская вобласць, Чавускі раён, Слабодка
Руск. Ракова Любовь Васильевна
Беларускі этнограф, кандыдат гістарычных навук, доктар гістарычных навук (2010), грамадскі дзеяч. Лаўрэат прэміі Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2008 года за ўдзел у напісанні дзесяцітомнага выдання «Беларусы».
У 1950 годзе сям'я пераехала ў горад Чавусы, дзе яна ў 1966 годзе закончыла СШ № 2. З 1967—1972 гады — вучоба ў Магілёўскім педінстытуце на гістарычным факультэце. З 1968 года жыла і працавала ў Мінску. Працавала сакратаром віцэ-прэзідэнта АН БССР акадэміка К. І. Лукашова. З 1970 года працуе ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора Акадэміі навук Беларусі, спачатку малодшым навуковым супрацоўнікам, а з 1984 — старэйшым навуковым супрацоўнікам. У 1978 годзе паступіла ў аспірантуру па спецыяльнасці этнаграфія, абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме Быт і культура працуючай моладзі горада (1983). Потым займалася вывучэннем сям'і і сямейнага быта беларусаў. Па гэтай тэме апублікавала раздзел у калектыўнай манаграфіі Сям'я і сямейны быт беларусаў (1990).
Апублікавала звыш 40 работ у кнігах і часопісах, прысвечаных розным праблемам быта і культуры насельніцтва Беларусі і асабовую манаграфію «Быт і культура гарадской моладзі» (1989).
Займаецца грамадскай дзейнасцю: чытае лекцыі, выступае па радыё і тэлебачынню з прапагандай лепшых народных традыцый.