Беларускі паэт і перакладчык. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Біяграфія
Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ (1995). Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў літаратурна-мастацкага руху «Бум-Бам-Літ». Быў літаратурным кансультантам газеты «Пераходны ўзрост». Працаваў ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Кандыдат філалагічных навук.
Памёр 8 чэрвеня 2022 года. Пахаваны на Лясных могілках пад Мінскам.
Творчасць
Займаўся бардаўскай песняй, рок-музыкай. Быў музыкам, спеваком, аўтарам песень у рок-гурце «Жах». Пісаў электронную музыку.
Разам з паэтам Алесем Туровічам у канцы XX ст. маніфеставаў «шлях мастацтвавання» — транслагізм. Удзельнічаў у літаратурна-мастацкай акцыі «Пасля сцяны» (Стакгольм 1999), «Пісьменнікі супраць глупства» (Лахты, Фінляндыя 2001).
Стыпендыят Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы «Gaude Polonia» (2007).
Зрабіў поўны пераклад паэмы А. Міцкевіча «Дзяды» (1999), пераклаў «Крымскія санеты» (2004), «Адэскія санеты» (2018). Перакладаў з польскай Міцкевіча, Славацкага (драматычная паэма «Міндоўг, кароль літоўскі»), Івашкевіча, Галчынскага, Маслоўскую, Герберта, Мрожэка, ранія вершы Лема; з англійскай Шэкспіра, Шэлі, Лангфэла.
Прызнанне
- Прыз «За развіццё беларускай аўтарскай песні» на фестывалі «Бардаўская восень» (Бельск-Падляшскі, 1996).
Бібліяграфія
- «Праз галеРэю» (паэзія, 1995);
- «Менскія санэты / Мінскія санэты» (2002);
- «Прыгоды Какоса Маракоса» (вершаваная казка, 2006);
- «Я з БУМ-БАМ-ЛІТа» (вершы, проза, крытычныя артыкулы, успаміны пра літаратурныя і мастацкія рухі канца ХХ — пач. ХХІ стагоддзя, 2008);
- «Сад замкнёных гор» (фантастычны раман, фантастычная аповесць і апавяданні, 2011);
- «Чароўная крыніца, ці як навучыць дракона чысціць зубы» (празаічная казка, беларускае фэнтэзі, 2011);
- «Усмешка жалобнай каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка» (аповесць легендарных часоў, фэнтэзі, 2013);
- «Вялікія прыгоды Какоса Маракоса» (вершаваная казка, дзіцячая энцыклапедыя-даведнік па марской фауне, 2015).
У зборніках
- Як Зюзіч і Скварыч свет дзялілі // Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў : для дзяцей сярэд. школьн. узросту / уклад. А. Масла. — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2009. — (Беларуская аўтарская казка);
- Дваццаць тры дні з жыцця карузлікаў // Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў : для дзяцей сярэд. шк. узросту / уклад. Алена Масла. — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2009. — (Беларуская аўтарская казка);
- Цар Сом Самвусон і Яснейка // Залаты Талер: казкі: [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту / уклад. А. Спрынчан]. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2012. — (Беларуская аўтарская казка);
- Каваль Корша // Зорная Кася: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн: Мастацкая літаратура, 2014. — (Беларуская аўтарская казка);
- Смачныя пальчыкі // Адзін кот і адзін год: казкі / уклад. А. Спрынчан.— Мн.: Мастацкая літаратура, 2016. — (Беларуская аўтарская казка);
- Пра хлопчыка, які любіў даваць мянушкі // Адзін кот і адзін год: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2016. — (Беларуская аўтарская казка);
- Пра хлопчыка, які раскідваў смецце // Адзін кот і адзін год: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2016. — (Беларуская аўтарская казка);
- Пра дзяўчынку, якая не казала праўды // Адзін кот і адзін год: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2016. — (Беларуская аўтарская казка);
- Не кідай камень у жывое // Адзін кот і адзін год: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн: Мастацкая літаратура, 2016. — (Беларуская аўтарская казка);
- Чорная закавыка // Нявеста для Базыля: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2017. — (Беларуская аўтарская казка).
Спампаваць кнігі
Золотой мяч Криштиану Роналду
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter