RU BE

Агіевіч Уладзімір Іванавіч

Агіевіч Уладзімір Іванавіч - беларускі літаратуразнавец, паэт

26 верасня 1910г - 2 кастрычніка 1952г

Гомельская вобласць, Жыткавіцкі раён, Пухавічы

Літаратуразнавец, Паэт

Руск. Агиевич Владимир Иванович

Беларускі савецкі літаратурны крытык і літаратуразнаўца, паэт, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1929—1933 працаваў настаўнікам у сельскай школе. Скончыў літаратурны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1937), у 1937—1939 — выкладчык у Слуцкім педагагічным вучылішчы. Вучыўся ў аспірантуры пры АН БССР (1937—1941), выкладаў гісторыю беларускай літаратуры ў мінскіх ВНУ. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Быў паранены. У 1943—1946 — навуковы сакратар аддзялення грамадскіх навук АН БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1946). Працаваў выкладчыкам беларускай літаратуры ў Мінскім педагагічным інстытуце, літкансультантам у СП БССР, рэдактарам аддзела часопіса «Беларусь».

Творчасць

Дэбютаваў вершамі ў 1928. Як крытык выступаў з 1941. Вылучаюцца яго артыкулы пра творчасць Я. Купалы і Я. Коласа, пра пасляваенную беларускую паэзію. Склаў падручнікі (разам з І. Кудраўцавым): «Кніга для чытання ў 2 класе школ рабочай і сельскай моладзі» (1952), «Кніга для чытання ў 3 класе школ рабочай і сельскай моладзі» (1952). Лепшыя крытычныя працы сабраны ў кнізе «Літаратура і жыццё» (1954).

Пераклаў на беларускую мову аповесць М. Прыляжаевай «З табой таварышы» (1950).

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(