RU BE

Гарачка Усевалад Міхайлавіч

Гарачка Усевалад Міхайлавіч - беларускі паэт

12 снежня 1968г

Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, Юцкі

Паэт

Руск. Горячко Всеволод Михайлович

Беларускі паэт.

Біяграфія

Скончыў Дзямідавіцкую сярэднюю школу (1986), фізічны факультэт БДУ. Працуе на НВА «Інтэграл». Жыве ў Фаніпалі. Адзін са стваральнікаў літаратурнага руху «Бум-Бам-Літ» (вясна 1994)[1]. З 2005 года член Беларускага ПЭН-цэнтра, з 2006 — Саюза пісьменнікаў Беларусі. Жанаты. Мае дачку.

Вершы піша з 1992. З 1993 выступае ў перыядычным друку: спачатку з вершамі, а потым і з крытычнымі артыкуламі, эсэ, кароткімі апавяданнямі. Аўтар кніг паэзіі «Пралетарскія песні» (2004, выйшла ў серыі «Другі фронт мастацтваў») і «Даты» (2004). Таксама сааўтар некалькіх кніг, у т.л. «Тазік беларускі». Вершы апошніх гадоў друкаваліся ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Наша Ніва», часопісе «Крыніца».

Творы

  • Гарачка У. Пралетарскія песні. Мінск, Логвінаў, 2004. —72 с.
  • Гарачка У. Даты. Мінск, Мастацкая літаратура, 2004.
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(