25 кастрычніка 1936г - 31 кастрычніка 1996г
Магілёўская вобласць, Магілёўскі раён, Магілёў
Руск. Туров Виктор Тимофеевич
Беларускі кінарэжысёр і сцэнарыст. Народны артыст Беларусі (1979), Народны артыст СССР (1986).
Бацьку В. Турава ў час Вялікай Айчыннай вайны расстралялі як партызана, сам В. Тураў разам з маці быў вязнем «сямейнага» канцлагера на Рэйне. З 1959 — рэжысёр кінастудыі «Беларусьфільм», аўтар шэрагу дакументальных фільмаў і сюжэтаў у кіначасопісе «Савецкая Беларусь». Скончыў рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі (Масква, 1961, майстэрня А. Даўжэнкі і М. Чыяўрэлі). Працаваў выкладчыкам Беларускай акадэміі мастацтваў. У 1976—1981 — першы сакратар праўлення Саюза кінематаграфістаў Беларусі.
Этапнымі работамі В. Турава былі экранізацыі «Палескай хронікі» І. Мележа «Людзі на балоце» (1981), «Подых навальніцы» (1982), тэлефільм паводле апавядання І. Тургенева «Жыццё і смерць двараніна Чартапханава». Сярод іншых фільмаў, прысвечаных тэме вайны і гісторыі, — «Я родам з дзяцінства» (1966), «Сыны ідуць у бой» (1969), «Пераправа» (1987), «Чорны бусел» (1993), «Шляхціц Завальня, ці Беларусь у фантастычных расказах» (1994) і інш. Мастацкія стужкі В. Турава неаднаразова атрымлівалі ўзнагароды на ўсесаюзных і замежных кінафестывалях. Здымаў фільмы з удзелам Уладзіміра Высоцкага, з якім сябраваў. Творчай манеры Т. ўласцівы эпічная глыбіня, востры драматызм у спалучэнні з лірычнымі інтанацыямі, імкненне да разнастайнасці жанраў.