RU BE

Гумянюк Юрый Ігаравіч

Гумянюк Юрый Ігаравіч - беларускі пісьменнік, паэт, празаік

24 верасня 1969г - 19 студзеня 2013г

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, Гродна

Пісьменнік, Паэт, Празаік

Руск. Гуменюк Юрий Игоревич

Беларускі паэт, празаік, журналіст.

Біяграфія

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, аддзяленне паланістыкі (1994), вучыўся ў аспірантуры пры ім. На гродзенскім абласным радыё рыхтаваў літаратурна-мастацкі радыёчасопіс «Кантэкст» (1991–1994). Працаваў журналістам у газетах «Пагоня» (1992, 1995–2001) і «День» (2004), Працаваў загадчыкам літаратурнай часткі Гродзенскага тэатра лялек (1994–2000). З 2002 года — публіцыст беластоцкага месячніка «Czasopis». Працаваў для Беларускай службы Польскага радыё для Замежжа і для польскага беларускамоўнага Радыё Рацыя. Жыў у Гродне. Загінуў пры невысветленых абставінах, выпаў з 9 паверха гродзенскага інтэрната па вул. Сухамбаева, размешчанага побач з яго домам.

Творчасць

Аўтар кніг паэзіі: «Водар цела» (Полацк, 1992), «Твар Тутанхамона» (Полацк, 1994), «Рытуал» (Полацк, 1999), «Вуліца тыгровых архідэй. Вершы 1987-2002» (Беласток, 2003).

Аўтар няскончанага рамана «Апосталы нірваны» (кн. першая 1995( надрукавана ў «Калосьсе», № 2 – 3, 1995); п'ес для дзяцей «Баль у барона Мюнхаўзена» (1993), «Таямніца залатога пярсьцёнку» (1998), «Каляднае падарожжа» (1999), пастаўленых у Гродзенскім тэатры лялек; дакументальнай сагі «Прывід даўніх Крэсаў» (2004–2005); шэрагу крытычных артыкулаў пра літаратуру, выяўленчае мастацтва і тэатр. Сурэдактар літаратурна-мастацкага альманаха «Калоссе».

Беларускія рок-гурты «Грунвальд», «Айша» (Jungle X-mas), а таксама асобныя выканаўцы стварылі на тэксты Юрыя Гуменюка каля двух дзясяткаў песень.

У творчасці Гумянюка можна знайсці вершы гомаэратычнага характару, між іншым Ружавокі дракон апублікаваны ў зборніку Кола, выдадзеным у Гродна ў 1993 гадзе.

Прызнанне

  • Член Таварыства Вольных Літаратараў,
  • Член Саюза беларускіх пісьменнікаў,
  • Член Беларускага ПЭН-цэнтра.

Купіць кнігі

Краіна няздзейсненых мараў
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(