RU BE

Фарботка Язэп Аўгусцінавіч (Юзюк Фарботка)

Фарботка Язэп Аўгусцінавіч (Юзюк Фарботка) - беларускі літаратуразнавец, паэт

5 верасня 1893г - 8 чэрвеня 1956г

Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, Налібакі

Літаратуразнавец, Паэт

Руск. Фарботко Иосиф Августович

Беларускі паэт, літаратуразнавец, перакладчык, удзельнік грамадска-палітычнага руху Беларусі пачатку ХХ стагоддзя.

Біяграфія

Скончыў Мінскую класічную гімназію ў 1914 г., да 1918 года вучыўся ў Кіеўскім універсітэце. У 1916 удзельнічаў у працы клуба «Беларуская хатка». У 1918—1920 гадах уключыўся ў беларускі палітычны і культурны рух на Украіне і ў Мінску.

У 1918 годзе быў кансультантам і кіраўніком справамі беларускай дэлегацыі на перамовах з Украінскай Народнай Рэспублікай, дзе абмяркоўваліся вайскова-палітычныя пытанні і эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Украіны. У Кіеве была створаная сумесная гандлёвая палата, Беларуска-Украінскае Таварыства Збліжэння. Дэлегацыя забяспечыла ўкраінскія пастаўкі харчавання ў Беларусь.

У 1919 працаваў акцёрам у «Беларускім савецкім тэатры». Супрацоўнік літаратурна-асветніцкага аддзела Наркамасветы Літоўска-Беларускай ССР. У 1920 — адміністратар Беларускага тэатра ў Мінску.

У 1920—1924 гг. вучыўся ў Віленскім універсітэце, пасля працаваў там выкладчыкам заалогіі.

У 1922 пра Фарботку згадвае Карскі ў трэцім томе «Беларусаў».

У 1932 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў таксама ў Ваяводскай управе ў Вільні ў сельскагаспадарчым аддзяленні. Пасля вайны арыштаваны і сасланы ў Данбас. У канцы 1945 г. пасяліўся ў Лодзі.

Быў жанаты з Уладзяй (Уладзіславай) — дачкой Альберта Паўловіча.

Творчасць

Першыя вершы надрукаваў у Нашай Ніве ў 1912 годзе — «Зацьменне» і «Зруйнаваў». Пераклаў урывак «Пана Тадэвуша» на беларускую мову.

Займаўся мастацкай фатаграфіяй у «Віленскім фотаклубе» Яна Булгака.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(