RU BE

Публіцысты, якія нарадзіліся ў Віцебскай вобласці

Пашкоў Генадзь Пятровіч

23 сакавіка 1948г

Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, Ліпавічы

Паэт, Публіцыст

Беларускі паэт, перакладчык, публіцыст. Выдаў зборнік паэзіі «Кляновік», «Дыстанцыя небяспекі», «Журавінавы востраў». З’яўляецца адным з аўтараў дакументальнага фільма «Я зямлю люблю так…». Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь.

Чытаць далей

Вярцінскі Анатоль Ільіч

18 лістапада 1931г - 21 красавіка 2022г

Віцебская вобласць, Лепельскі раён, Дзямешкава

Драматург, Паэт, Публіцыст

Беларускі паэт, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык. Аўтар кніг вершаў і паэм «Тры цішыні», «З’яўленне», «Ветрана», «Святло зямное». Паасобныя вершы пакладзены на музыку. Напісаў п’есу для дзяцей «Дзякуй, вялікі дзякуй».

Чытаць далей

Пятрусь Броўка

12 чэрвеня 1905г - 24 сакавіка 1980г

Віцебская вобласць, Ушацкі раён, Пуцілкавічы

Драматург, Пісьменнік, Паэт, Публіцыст

Беларускі грамадскі дзеяч, празаік, паэт і перакладчык. Аўтар кніг паэзіі «Гады як шторм», «Прамова фактамі». Аўтар аповесцей «Каландры», «Донька-Даніэль», нарысаў «Ураджай», рамана «Калі зліваюцца рэкі», зборніка апавяданняў «Разам з камісарам».

Чытаць далей

Алесь Рылько

27 сакавіка 1923г - 16 красавіка 1967г

Віцебская вобласць, Талачынскі раён, Рыдамля

Драматург, Пісьменнік, Празаік, Публіцыст

Беларускі празаік, драматург, публіцыст. Першае апавяданне «Сама зразумела» змешчана ў часопісе «Вожык». Аўтар кніг апавяданняў «Мае сустрэчы», «Цвіце чаромха», аповесці для дзяцей «Мядовыя краскі». Творы перакладзены на балгарскую, польскую мовы.

Чытаць далей

Праскураў Васіль Фёдаравіч

25 жніўня 1926г - 22 мая 1987г

Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, Негаціна

Пісьменнік, Публіцыст

Беларускі пісьменнік, публіцыст. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя П.М. Лепяшынскага за кнігу «Пакланіся зямлі-карміцельцы». Аўтар кніг публіцыстыкі «Святая сівізна», «Трое з-за Лані», «Людзі-суседзі» і інш.

Чытаць далей

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

26 лістапада 1930г - 25 ліпеня 1984г

Віцебская вобласць, Аршанскі раён, Орша

Драматург, Пісьменнік, Паэт, Публіцыст, Сцэнарыст

Беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Адна з найбольш вядомых постацей у беларускай літаратуры. Першы беларускі пісьменнік, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву.

Чытаць далей

Законнікаў Сяргей Іванавіч

16 верасня 1946г

Віцебская вобласць, Бешанковіцкі раён, Слабада

Пісьменнік, Паэт, Публіцыст

Беларускі паэт, публіцыст, журналіст, грамадскі дзеяч. У калектыўным зборніку «Рунь» была надрукавана падборка вершаў. Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы расійскіх, украінскіх, грузінскіх і літоўскіх паэтаў.

Чытаць далей

Петрашкевіч Аляксандр Лявонавіч

1 мая 1930г - 23 жніўня 2012г

Віцебская вобласць, Талачынскі раён, Пярэвалачня

Драматург, Празаік, Публіцыст, Сцэнарыст

Беларускі пісьменнік, драматург. ўтар апавяданняў, фельетонаў, нарысаў. Працаваў у розных жанрах драматургіі. Аўтар сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Нядзельная ноч» і «Час выбраў нас», дакументальнага фільма «Уздоўж і поперак Дняпра».

Чытаць далей

Савіч-Заблоцкі Вайніслаў Казімір Канстанцінавіч

3 сакавіка 1850г - 1893г

Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, Панчаны

Пісьменнік, Паэт, Празаік, Публіцыст

Беларускі і польскі пісьменнік, паэт, публіцыст. Аўтар сатырычнай паэмы «Праўдападобная гісторыя», аповесці «Каракозаў», драмы «Капернік» і інш. Супрацоўнічаў у многіх французскіх, нямецкіх і польскіх газетах і часопісах.

Чытаць далей

Пшчолка Аляксандр Раманавіч

1869г - 1943г

Віцебская вобласць, Ушацкі раён, Чарсцвяды

Пісьменнік, Празаік, Публіцыст, Этнограф

Беларускі празаік, публіцыст, этнограф. Выдаў больш за 10 кніг апавяданняў і нарысаў, дзе паказаў неўладкаванасць і бюракратызм мясцовых чыноўнікаў. У этнаграфічных нарысах апісваў народныя звычаі і абрады Лепельшчыны («Дзяды», «Мікітавы хаўтуры»)

Чытаць далей

Панізнік Сяргей Сцяпанавіч

10 мая 1942г

Віцебская вобласць, Мёрскі раён, Даўгінава

Дзіцячы пісьменнік, Пісьменнік, Паэт, Публіцыст

Беларускі паэт, празаік, публіцыст. Аўтар кнігі публіцыстыкі «Пасля вогненных вёсак…», дакументальнай аповесці «Браніслава», зборнікаў паэзіі «Кастры Купалля», «Чало і век», зборнікаў вершаў для дзяцей «Жыцень», «Золкая зёлка».

Чытаць далей

Сахараў Сяргей Пятровіч

29 верасня 1880г - 22 красавіка 1954г

Віцебская вобласць, Полацкі раён, Полацк

Публіцыст, Фалькларыст, Этнограф

Беларускі фалькларыст, этнограф. Асноўная праца — «Народное творчество латгальских и илукстенских белорусов» — зборнік беларускай народнай паэзіі. Быў даследчыкам беларускай дуды, захаваліся рукапісныя нататкі пра асаблівасці гэтага інструмента.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(