RU BE

Вядомыя беларусы народжаныя ў жніўні

Бандарчык Васіль Кірылавіч

1 жніўня 1920г - 16 лютага 2009г

Мінская вобласць, Слуцкі раён, Кірава

Гісторык, Навуковец, Этнограф, Этнолаг

Беларускі этнолаг, гісторык. Займаўся вывучэннем гісторыі беларускай этнаграфіі і фальклору, даследаваў пытанні этнагенезу, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў. Аўтар 5 індывідуальных манаграфій і 15 брашур, больш за 200 артыкулаў.

Чытаць далей

Стома Здзіслаў Францавіч

4 жніўня 1907г - 21 ліпеня 1992г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Акцёр, Дзіцячы пісьменнік

Беларускі савецкі акцёр тэатра і кіно. У яго акцёрскім даробку — каля 500 роляў. Асаблівай вышыні дасягнуў у стварэнні нацыянальных беларускіх вобразаў, у раскрыцці шматстайных маляўнічых рыс беларускага нацыянальнага характару. Здымаўся ў кіно.

Чытаць далей

Жураўскі Аркадзь Іосіфавіч

5 жніўня 1924г - 9 студзеня 2009г

Віцебская вобласць, Талачынскі раён, Янава

Лінгвіст, Славіст

Беларускі мовазнавец. Даследаваў гісторыю беларускай мовы і беларускага мовазнаўства. Першым у славянскім мовазнаўстве даказаў існаванне беларускага варыянту царкоўнаславянскай мовы ў старабеларускі перыяд. Аўтар болей за 300 навуковых прац.

Чытаць далей

Альгерд Абуховіч

6 жніўня 1840г - 22 жніўня 1898г

Магілёўская вобласць, Глускі раён, Калацічы

Пісьменнік

Беларускі паэт, перакладчык. Пры жыцці творы не друкаваліся. Яго творчая спадчына дайшла да нас толькі ў фрагментах. Магчымасці Абуховіча-паэта добра паказвае верш «Дума а Каралю XII». З’явіўся заснавальнікам жанру байкі ў беларускай паэзіі.

Чытаць далей

Алесь Пушкін

6 жніўня 1965г - 11 ліпеня 2023г

Мінская вобласць, Крупскі раён, Бобр

Жывапісец, Тэатральны мастак, Мастак

Беларускі мастак, жывапісец-нонканфарміст, тэатральны мастак, перформер, акцыяніст, арт-куратар. Аформіў такія спектаклі, як «Кароль Лір» Уільяма Шэкспіра, «Фрокен Юлія» Юхана Аўгуста Стрындберга. Рабіў рэстаўрацыю і абнаўленне храмавых роспісаў.

Чытаць далей

Макар Краўцоў

6 жніўня 1891г - 1939г

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, Баброўня

Пісьменнік, Паэт, Публіцыст

Беларускі паэт, публіцыст, перакладчык, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху. Аўтар слоў гімна Беларускай Народнай Рэспублікі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Друкаваўся ў газетах «Вольная Беларусь», «Звон», «Беларусь», «Беларуская крыніца» і іншых.

Чытаць далей

Дробаў Леанід Ніканоравіч

6 жніўня 1926г - 7 ліпеня 2002г

Гомельская вобласць, Акцябрскі раён, Растаў

Жывапісец, Мастацтвазнавец, Мастак

Беларускі мастацтвазнавец і жывапісец. Даследаваў творчасць выбітных беларускіх мастакоў, станаўленне стыляў і жанраў у беларускім мастацтве. Аўтар сюжэтна-тэматычных работ «Камбед», «Партызанская кухня», партрэтаў П. Ф. Глебкі, А. А. Шаўні.

Чытаць далей

Бойка Барыс Барысавіч

6 жніўня 1923г - 29 жніўня 1999г

Магілёўская вобласць, Горацкі раён, Ходараўка

Вынаходнік, Навуковец, Фізік

Беларускі фізік. Пад яго кіраўніцтвам быў створаны шэраг новых лазераў і аптычных прыладаў: лазеры на рубіне, лазеры на фарбавальніках з узмацненнем пры адлюстраванні, лазеры на гранатах. Аўтар 15 вынаходстваў і больш за 200 навуковых прац.

Чытаць далей

Мальдзіс Адам Іосіфавіч

7 жніўня 1932г - 3 студзеня 2022г

Гродзенская вобласць, Астравецкі раён, Расолы

Літаратуразнавец, Пісьменнік, Празаік, Публіцыст, Філолаг

Беларускі літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік. Даследаваў гісторыю беларускай культуры і літаратуры XVII—XIX стст., беларуска-польскія і беларуска-літоўскія літаратурныя ўзаемасувязі. Напісаў гістарычную аповесць «Восень пасярод вясны».

Чытаць далей

Трусаў Алег Анатолевіч

7 жніўня 1954г

Магілёўская вобласць, Мсціслаўскі раён, Мсціслаў

Археолаг, Гісторык

Беларускі археолаг і грамадскі дзеяч. Як археолаг і гісторык архітэктуры займаецца вывучэннем помнікаў манументальнага дойлідства, матэрыяльнай культуры Беларусі XI-XVIII ст. Праводзіў археалягічныя раскопкі ў Лідзе, Міры, Віцебску, Мазыры, Заслаўі.

Чытаць далей

Шкуратаў Генадзь Васілевіч

7 жніўня 1949г - 28 лютага 2007г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Акцёр, Артыст

Беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларусі. З 1976 года працаваў у Беларускім нацыянальным драматычным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа.

Чытаць далей

Якуб Ермаловіч

7 жніўня 1910г - 18 красавіка 1987г

Мінская вобласць, Бярэзінскі раён, Вяшэўка

Пісьменнік, Празаік

Беларускі празаік. Друкавацца пачаў у раённых газетах у 1929 годзе, у цэнтральных беларускіх выданнях у 1931 годзе. Настаўнічаў у Магілёўскай вобласці. У 1932—1933 гг. літсупрацоўнік газеты «Калектывіст».

Чытаць далей

Марціновіч Дзяніс Аляксандравіч

8 жніўня 1986г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Гісторык, Літаратуразнавец

Беларускі гісторык, літаратурны і тэатральны крытык, журналіст. З’яўляўся аглядальнікам газеты «Літаратура і мастацтва». Піша на беларускай і рускай мовах. Аўтар кніг «Донжуанскі спіс» Караткевіча» і «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча».

Чытаць далей

Аношка Валерый Станіслававіч

9 жніўня 1938г - 17 студзеня 2015г

Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, Гайдукова Слабодка

Географ, Глебазнавец, Навуковец

Беларускі географ, глебазнавец, доктар геаграфічных навук. Адзін з заснавальнікаў новага навуковага кірунку — меліяратыўна-інжынернай геаграфіі. Аўтар больш як 350 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій, 6 падручнікаў і 17 вучэбных дапаможнікаў.

Чытаць далей

Геніюш Ларыса Антонаўна

9 жніўня 1910г - 7 красавіка 1983г

Гродзенская вобласць, Ваўкавыскі раён, Воўпа

Пісьменнік, Паэт

Беларуская паэтэса, празаік, грамадскі дзеяч. У час вайны друкавалася ў газетах «Раніца», «Новы шлях» і інш. У 1967 годзе надрукаваны яе першы ў савецкай Беларусі зборнік «Невадам з Нёмана». Апублікавала дзве кніжкі вершаў для дзяцей.

Чытаць далей

Громер Якаў Пінхусавіч

10 жніўня 1879г - 11 красавіка 1933г

Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, Брэст

Матэматык, Навуковец, Фізік

Вучоны ў галіне аналітычнай матэматыкі і рэлятывісцкай фізікі. Знайшоў неабходныя і дастатковыя ўмовы справядлівасці гіпотэзы Рымана ў аналітычнай тэорыі лікаў (няроўнасці Громера). Дапамагаў А. Эйнштэйну ў распрацоўцы тэорыі адноснасці.

Чытаць далей

Лера Сом

12 жніўня 1966г

Віцебская вобласць, Полацкі раён, Полацк

Музыка, Пісьменнік, Паэт

Беларуская паэтэса, бард. Удзельніца шматлікіх фестываляў бардаўскай песні. У 2000 годзе выдала касету аўтарскіх песень «Genius Loci». Аўтар цыклу фантастычных апавяданняў «Некалькі гісторый з жыцця Руніты Магі», аповесці «Суполка Вогнішча».

Чытаць далей

Галубовіч Леанід Міхайлавіч

12 жніўня 1950г

Мінская вобласць, Клецкі раён, Вароніна

Паэт

Беларускі паэт. У 1984 падрыхтаваў свой першы зборнік паэзіі «Таемнасць агню». Апекуецца спадчынай памерлых пісьменнікаў Міколы Купрэева, Васіля Гадулькі, Васіля Сахарчука, Віктара Стрыжака, Таццяны Зіненкі.

Чытаць далей

Корбан Уладзімір Іванавіч

12 жніўня 1910г - 30 лістапада 1971г

Віцебская вобласць, Аршанскі раён, Барань

Байкапісец, Дзіцячы пісьменнік, Пісьменнік, Сатырык

Беларускі літаратар, байкапісец. Аўтар зборнікаў сатырычных і гумарыстычных вершаў, баек і вершаваных фельетонаў «Мы іх ведаем», «3 вецярком» і інш., зборнікаў апавяданняў і гумарэсак. Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы I. Крылова.

Чытаць далей

Колчаў Яўген Аляксеевіч

13 жніўня 1959г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Скульптар

Беларускі скульптар і фатограф. Стварае станковыя скульптуры ў рэалістычным стылі, захапляецца анімалістычным жанрам. Працаваў у галіне рэстаўрацыі гістарычных помнікаў архітэктуры. Працы скульптара ўпрыгожваюць вуліцы і будынкі Мінска.

Чытаць далей

Сяргей Новік-Пяюн

14 жніўня 1906г - 26 жніўня 1994г

Мінская вобласць, Нясвіжскі раён, Лявонавічы

Драматург, Паэт, Празаік

Беларускі паэт, празаік. Пісаў на беларускай, рускай, польскай мовах і на эсперанта. З 60-х выступаў у рэспубліканскім друку. Некаторыя песні на словы Новік-Пяюна лічацца народнымі, найбольш вядомыя з іх «Зорачкі» і «Над Шчарай» («Слонімскі вальс»).

Чытаць далей

Ракіцкі Пётр Фаміч

15 жніўня 1903г - 21 кастрычніка 1977г

Гомельская вобласць, Мазырскі раён, Кустоўніца

Біёлаг, Генетык, Селекцыянер

Беларускі генетык. Навуковыя даследаванні ў галіне генетыкі і матэматычнай біялогіі. Сфармуляваў і эксперыментальна абгрунтаваў паняцце аб поле дзеяння гена. Праводзіў даследаванні па радыяцыйнай генетыцы.

Чытаць далей

Ігар Варашкевіч

15 жніўня 1960г

Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, Баранавічы

Музыка, Мастак

Беларускі рок-музыкант, мастак. Быў вакалістам, потым лідарам гурта «Бонда». Пасля распаду «Бонды» ў 1989 годзе, сышоў у гурт «Рокіс», які ў 1991 годзе пераўтварыўся ў гурт «Крама», у якім грае дагэтуль.

Чытаць далей

Крывіцкі Аляксандр Антонавіч

15 жніўня 1927г - 30 чэрвеня 2017г

Магілёўская вобласць, Мсціслаўскі раён, Залессе

Мовазнавец

Беларускі мовазнавец. Складаў карты для «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы». Арганізатар даследавання лексікі беларускіх народных гаворак. Займаўся і лексікаграфіяй.

Чытаць далей

Падлужны Аляксандр Іосіфавіч

16 жніўня 1935г - 21 лістапада 2005г

Магілёўская вобласць, Мсціслаўскі раён, Залессе

Мовазнавец

Беларускі мовазнавец. Займаўся праблемамі сучаснай беларускай мовы і сацыялінгвістыкі, у раздзелах беларускай фанетыкі і фаналогіі, сучаснай беларускай лексікалогіі, граматыкі, правапісу і культуры мовы. Аўтар больш за 150 навуковых прац.

Чытаць далей

Багдановіч Анатоль Васілевіч

16 жніўня 1888г - 2 жніўня 1969г

Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, Луначарскае

Мовазнавец

Беларускі і рускі мовазнавец, педагог. Як лінгвіст высокай кваліфікацыі браў дзейсны ўдзел у стварэнні праектаў правапісу 1930 і 1933 гг. Не страціў навукова-пазнавальнага значэння яго падручнік для тэхнікумаў і самаадукацыі «Беларуская мова».

Чытаць далей

Кільчэўскі Аляксандр Уладзіміравіч

17 жніўня 1955г

Магілёўская вобласць, Горацкі раён, Горкі

Біёлаг, Генетык, Селекцыянер, Навуковец

Беларускі вучоны ў галіне генетыкі, селекцыі і біятэхналогіі раслін. Унёс вялікі ўклад у біятэхналогію раслін: распрацаваны і ўдасканалены метады кланальнага мікраразмнаження дурніцы высокай, клубняў бульбы. Апублікаваў больш за 350 навуковых прац.

Чытаць далей

Васіль Каваль

17 жніўня 1907г - 29 кастрычніка 1937г

Магілёўская вобласць, Горацкі раён, Сава

Пісьменнікі

Беларускі пісьменнік. Асабліва ўдалым было апавяданне «Як вясну гукалі». Па матэрыялах армейскага жыцця стварыў аповесць «Дзень палымнее» i аповесць для дзяцей «Санька-сігналіст». Для дзяцей напісаў аповесці «Санька-сігналіст», «Следапыты».

Чытаць далей

Барысік Таццяна Іванаўна

18 жніўня 1977г

Магілёўская вобласць, Магілёўскі раён, Магілёў

Пісьменнікі, Паэты, Празаікі

Беларуская пісьменніца. Лаўрэатка 2-й Прэміі Ежы Гедройца-2015 за кнігу «Жанчына і леапард». Таксама з кнігай «Жанчына і леапард» трапіла ў шорт-ліст прэміі «Гліняны Вялес» за 2014 год.

Чытаць далей

Дубар Леанід Паўлавіч

18 жніўня 1925г - 18 лютага 1978г

Магілёўская вобласць, Магілёўскі раён, Магілёў

Графік, Жывапісец, Мастак

Беларускі жывапісец і графік. Сярод работ сюжэтна-тэматычныя карціны «Чацвёра адважных», «У дарозе», «Матросы», пейзажы «Каля прычала», «Блакітнае змярканне». Аформіў кнігі «Шчаслівая дарога» А. Александровіча, «Мсціслаўцаў посах» Э. Ялугіна.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(